Аляксандр Мікалаевіч Шынкевіч
Аляксандр Мікалаевіч Шынкевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | краязнавец |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1956 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Аляксандр Мікалаевіч Шынкевіч (8 красавіка 1956, Орша) — беларускі краязнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працуе мантажнікам радыёапаратуры, рэгуліроўшчыкам радыёэлектроннай апаратуры на заводзе «Чырвоны Кастрычнік» у г. Барані. 3 юнацкіх гадоў захапіўся фатаграфіяй, здымаў памятныя мясціны Аршаншчыны. Свядома займацца краязнаўчымі пошукамі пачаў з 1980-х гадоў. Падрыхтаваў рукапіс «Остатки древних поселений на Оршанщине» (1984, не выдадзены).
Комплексна даследуе Аршаншчыну. Аддае перавагу вывучэнню помнікаў гісторыі, культуры і прыроды. На працягу 30 гадоў праводзіць пошук, вывучэнне, картаграфаванне, фотафіксаванне, складанне апісанняў аб’ектаў мінуўшчыны. Склаў карты помнікаў даўніны Оршы і ваколіц. У апошні час актыўна вывучае культавыя камяні і палеанталогію Аршаншчыны. Сабраў палеанталагічную калекцыю (каля 1000 адзінак), калекцыі замалёвак і здымкаў культавых камянёў, каменных крыжоў і надмагільных збудаванняў. Асабіста выявіў шэраг гарадзішчаў, паселішчаў, курганоў, каменных крыжоў.
Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Аршанскага клуба гісторыі і старажытнасцяў «Повязь». Адзін з арганізатараў правядзення фотавыстаў, прысвечаных помнікам гісторыі і культуры Оршы.
Аўтар кнігі «Аршанская даўніна» (1992). Напісаў некалькі артыкулаў, прысвечаных Аршаншчыне для энцыклапедый. Падрыхтаваў : буклет пра Аршанскі Куцеінскі манастыр (1988), брашуры «Аршаншчына старажытная» (1991), «Куцеінская лаўра. Старонкі гісторыі» (1992), «Орша: погляд у мінулае» (1992), «Аршаншчына ў адлюстраваннях» (1994) і інш.
Прымаў удзел у стварэнні кнігі «Памяць» Оршы і Аршанскага раёна. У электроннай форме падрыхтаваў працу «Оршанщина: природа и старина».
Збірае фальклорную спадчыну рэгіёна. Актыўна супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі Оршы і Барані.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Грамата Прэзідыума Віцебскага абласнога савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
- Ганаровая грамата Прэзідыума рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1987)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Півавар, М. В. Шынкевіч Аляксандр Мікалаевіч / М. В. Півавар // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст. : бібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. — Мінск : Кнігазбор, 2010. — С. 326—329.