Перайсці да зместу

Барань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Барань
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
162 м
Насельніцтва
  • 9 985 чал. (1 студзеня 2026)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216 25
Паштовы індэкс
211011
Аўтамабільны код
2
СААТА
2236502000


Барань (Беларусь)
Барань
Барань


Барань (Віцебская вобласць)
Барань
Барань


Мапа

Бара́нь[2] (трансліт.: Barań) — горад раённага падпарадкавання ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Адроў. За 9 км ад горада Орша, да 2013 падпарадкоўваўся Аршанскаму гарсавету. На аўтамабільнай дарозе Орша—Коханава. Бліжэйшыя прыпынкі электрацягнікоў — Харобрава, Чэрвіна (~3 км).

Вядома як сяло Барань, потым Старая Барань, з 1518 года ва ўладанні князя Канстанціна Астрожскага. Канстанцін Астрожскі заснаваў у Барані «кульны двор» — прадпрыемства па вырабу гарматных куль. У 1541 годзе ва ўласнасці яго сына князя Іллі Астрожскага[uk], належала да Копыскага замка. У 1591 годзе ў складзе Копыскага маёнтка згаданы фальварак Барань. У 1598 годзе ўладальнік Копысі вялікі гетман літоўскі Крыштаф Радзівіл заснаваў у Аршанскім павеце мястэчка Барань, куды перавёў падданых са Старой Барані. Прывілеем ад 30 кастрычніка 1598 года гетман «..залажыў на гасцінцы ад Барысава да Оршы места на Барані, а каб тыя прышлыя людзі ў ім асядалі і валокі прыняўшы распрацоўвалі, назначыў ім, людзям, якія будуць прыходзіць, асядаць у месцы, свабоду ад даты ліста, напісанага на 15 год, уласныя падданыя гэтыя абавязаны выконваць павіннасці, апісаныя ў інвентары». Тым самым днём Радзвіл пісаў: «…пацвярджаем, што Кліму Храловічу даў у м. Бараньскім валоку… на свабоднае трыманне 15 год». Ліст гетмана ад 15 лістапада 1599 года паведамляе «аб залажэнні» мястэчка Барань і што падданы са Старой Барані Сямён Кавезя прызначаны там войтам. «На каторае войтаўства далі яму на Копыскай вуліцы, дзе старая арэнда стала, пляц у канцы пляцаў рынкавых, аж па дарозе да млына і 2 валокі… вольныя ад платы пажыццёва, за што павінен свайму пану верна і чэсна служыць. І што той жа Сямён Кавезя, войт бараньскі, узяў з в. Старая Барань у дадатак яшчэ 8 маргоў. Тады гэтыя 2 валокі трымае на чыншы, плацячы з іх па коп паўтрэці з кожнай, як апісана ў інвентары галоўнай памеры». У мястэчку войту дазвалялася вызначаць гандлёвы дзень. У 1-й палове XVII ст. ў Барані было 38 дамоў.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Барань у складзе Расійскай імперыі, сяло, цэнтр воласці Аршанскага павета. Паводле «Інвентара зямель, выганаў, распрацовак, зарасніка мяшчан і валашчан староства Барысаўскага, што знаходзяцца ў павеце Аршанскім для лепшага выбару падаткаў» за верасень 1781 года ў Барані было 26 пляцаў, на якіх гаспадарылі Ян і Мацей Чорныя, Юзаф Шаблінскі, Ігнацій Шушкевіч, Лук’ян Каўтач, Іаан і Курыла Шытакі, Андрэй, Нічыпар і Міхаіл Чарнухі, Якаў, Давыд і Даніла Сушкевічы, Сапрон Локіш, Ян Яранкевіч, Карповіч, Чарэйскі, Станіслаў Рэут, Лапа, Зальковіч. Да Барані належалі засценкі Загацце (9 гаспадароў), Заўротаў, Ромбскі (па 2 сям’і), і Млын Бараньскі (3 двары). У 2-й палове XIX ст. у Барані каля 300 жыхароў, працавалі крухмальны завод, млын, было народнае вучылішча (адкрыта ў 1875 годзе, 31 вучань). У 1873 годзе адкрыты драцяна-цвіковы завод. 11 ліпеня 1905 года яго рабочыя (каля 200 чал.) правялі забастоўку, удзельнічалі ў Кастрычніцкай Усерасійскай палітычнай стачцы 1905 года.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. З лютага да кастрычніка 1918 года горад акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. У 1924—1960 гадах цэнтр сельсавета ў Аршанскім раёне. У 1935 годзе пераўтвораны ў рабочы пасёлак. З 16 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі. З 17 мая 1972 года — горад[3].

Насельніцтва пражывае кампактна.

Аснову эканомікі горада складаюць прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці. Горадаўтвараючае прадпрыемства — ААТ «Тэхніка сувязі»[10] (раней — фірма «Лёс»). Шмат незанятых вытворчых плошчаў. Санаторый-прафілакторый «Лес».

У горадзе 3 школы.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Численность населения на 1 января 2026 г. и среднегодовая численность населения за 2025 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, посёлков городского типаМинск: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2026. — 30 с.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні рабочага пасёлка Барань Віцебскай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 17 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 15 (1353).
  4. ВСЭ 1970.
  5. ЭГБ 1993.
  6. БелЭн 1996.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.)(недаступная спасылка). belstat.gov.by (10 верасня 2025). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2025. Праверана 30 ліпеня 2025.
  10. Сайт ВПК Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)
  • Бравер, Я. Л. Барань // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 4.
  • Бравер, Я. Л., Спірыдонаў, М. Ф. Бара́нь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1993. — С. 303. 20 000 экз. ISBN 5-85700-074-2.
  • Бара́нь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 300. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Бара́нь // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 57. — 592 с. 210 000 экз. ISBN 5-85270-057-6.
  • Бара́нь // Т. 2. Ангола — Барзас. М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 621. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)