Перайсці да зместу

Аляксандр Міхайлавіч Лазарэнкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Лазарэнкаў
Дата нараджэння 26 ліпеня 1946(1946-07-26) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Міхайлавіч Лазарэнкаў (нар. 26 ліпеня 1946, в. Шаровічы, Руднянскі раён, Смаленская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне аховы працы ў ліцейнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці», 1968).

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1968, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Ахова працы», з 1999 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: умовы працы работнікаў (машынабудаванне, будаўніцтва, аўтамабільны транспарт); бяспека тэхналагічных працэсаў і бясшкоднасць абсталявання ліцейнай вытворчасці; распрацоўка метадаў комплекснай ацэнкі ўмоў працы.

  • Исследование и разработка мер достижения экологического равновесия в системе «литейный цех — человек — окружающая среда» : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.16.04 ; 05.26.01 / Лазаренков Александр Михайлович. — Минск, 1992.

Зноскі

  • Лазарэнкаў Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 99.
  • азаренков Александр Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 393.
  • Лазаренков Александр Михайлович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 87—88.