Аляксандр Пацыкайлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандбол
Аляксандр Пацыкайлік
Нарадзіўся 8 сакавіка 1990(1990-03-08) (33 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 188 см
Пазіцыя правы крайні
Інфармацыя пра клуб
Клуб Латвія Цэлтніекс
Клубная кар’ера[* 1]
0000 — 2011 Сцяг Беларусі Аркатрон
2011—2012 Сцяг Беларусі СКА Мінск
2012—2013 Сцяг Беларусі Вікторыя-Рэгія
2013—2014 Сцяг Беларусі Кронан
2014—2015 Сцяг Беларусі Гомель
2015—2017 Сцяг Беларусі СКА Мінск
2017—2018 Сцяг Турцыі Азізіе Беледыесі
2018 Сцяг Фінляндыі Рыйхімякі
2019— Сцяг Латвіі Цэлтніекс
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь 7 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 лістапада 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2018

Аляксандр Пацыкайлік (нар. 8 сакавіка 1990) — беларускі гандбаліст. Кандыдат у майстры спорту Беларусі[1]. Правы крайні латвійскага клуба «Цэлтніекс» з Рыгі і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за сталічныя клубы «Аркатрон», СКА і «Вікторыя-Рэгія», гродзенскі «Кронан» і «Гомель». У 2015 годзе вярнуўся ў СКА. У чэрвені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[2].

Сезон 2017/18 пачынаў у складзе турэцкага клуба «Азізіе»[3], а ў студзені 2018 года перайшоў у фінскі «Рыйхімякі»[4], дзе выступаў да канца сезона 2017/18.

У сезоне 2018/19 заставаўся без каманды, падтрымліваючы форму з мінскім СКА, а ў жніўні 2019 года падпісаў кантракт з латвійскім «Цэлтніексам»[5].

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Беларусі Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2016 6 1
2017 1 0
Усяго 7 1

Зноскі