Аляксей Аляксандравіч Хадкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гандбол
Аляксей Хадкевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Хадкевіч
Мянушкі Бык[1]
Нарадзіўся 14 студзеня 1994(1994-01-14) (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 190 см
Вага 95 кг
Пазіцыя левы паўсярэдні
Інфармацыя пра клуб
Каманда Румынія Васлуй
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2018 Flag of Belarus.svg СКА Мінск
2019 — 0000 Flag of Romania.svg Васлуй[d]
Нацыянальная зборная**
2012 — 2016 Беларусь Беларусь 19 (44)

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 1 студзеня 2017.

Аляксей Хадкевіч (нар. 14 студзеня 1994) — беларускі гандбаліст. Кандыдат у майстры спорту Беларусі[2]. Левы паўсярэдні румынскага клуба «Васлуй» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец Мінскага сувораўскага вучылішча, з сезона 2011/12 выступаў за сталічны СКА, дзе з цягам часу стаў іграком асновы.

У снежні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са СКА[3] і неўзабаве далучыўся да румынскага клуба «Васлуй»[4]. Аднак, праз праблемы з дакументамі не згуляў за каманду ў сезоне 2018/19, па выніках якога яна выйшла ў элітны румынскі дывізіён[5].

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Беларусі Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2012 3 6
2013 2 0
2014 0 0
2015 7 22
2016 7 16
Усяго 19 44

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]