Перайсці да зместу

Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Пракапенка)
Футбол
Аляксандр Пракапенка
Поўнае імя Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка
Нарадзіўся 16 лістапада 1953(1953-11-16)
Памёр 29 сакавіка 1989(1989-03-29) (35 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства  СССР
Рост 173 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1971—1972 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Будаўнік (Бабруйск)
1973—1983 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск) 309 (97)
1986 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дняпро (Магілёў) 15 (2)
1987 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Нефтчы (Баку) 5 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1980 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР 1 (0)
1980 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР (алімпійская) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка (16 лістапада 1953, Бабруйск — 29 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі савецкі футбаліст, выступаў на пазіцыі паўабаронцы.

Скончыў сярэднюю школу № 18 горада горада Бабруйска. У пачатку 1960-х гадоў зборная па футболе гэтай школы пяць гадоў запар выйгравала Кубак дружбы для зборных школ Беларусі і Прыбалтыкі. Пачаў гуляць у 1962 у Бабруйску ў дзіцячай камандзе, затым у клубнай камандзе «Будаўнік» (Бабруйск) — 1971/72 (па чэрвень).

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Лепшыя гады футбольнай кар’еры прайшлі ў складзе «Дынама» (Мінск) (1972 (з ліпеня) — 1983). У яе складзе стаў чэмпіёнам СССР (1982). У 1983-м адлічаны з каманды за сістэматычнае парушэнне рэжыму. У канцы 1984 года Аляксандра з яго згоды змесцяць у Мазырскі ЛПП, дзе ён правёў год.

Спрабаваў вярнуцца ў «вялікі футбол». Гуляў за «Дняпро» (Магілёў) (1986, па чэрвень), «Нефтчы» (Баку) — 1987 (па красавік).

  • Правёў адну гульню ў складзе нацыянальнай зборнай СССР (1980).
  • Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1980) (у складзе алімпійскай зборнай СССР правёў 2 гульні)
  • Чэмпіён СССР (1982)
  • Майстар спорту міжнароднага класа (1982)
  • У чэмпіянатах СССР (вышэйшая ліга) — 168 матчаў, 52 гола («Дынама» (Мінск) — 163 матча, 51 гол).

Жыццё пасля футбола

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1989 года зноў адпраўлены ў Мазырскі Лячэбна-працоўны прафілакторый, дзе правёў 2 месяцы. Увечары 29 сакавіка 1989 года калі прыйшоў паесці ў рэстаран гасцініцы «Мінск», адчуў сябе дрэнна і раптоўна памёр.

Пахаваны на могілках у вёсцы Такары, Бабруйскі раён.

Зноскі

  • Сарычев В. Миг и судьба. — Брест, 2004. — С. 7-22.
  • Энциклопедия «Российский футбол за 100 лет». — М.: Грэгори-Пэйдж, 1997. — ISBN 5-900493/70-9 — С. 433.