Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Аляксандр Пракапенка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка
Нарадзіўся 16 лістапада 1953({{padleft:1953|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})
Бабруйск
Памёр 29 сакавіка 1989({{padleft:1989|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:29|2|0}}) (35 гадоў)
Мінск
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Рост 173 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1971 — 1972 Сцяг СССР Будаўнік (Бабруйск)
1973 — 1983 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 309 (97)
1986 Сцяг СССР Дняпро (Магілёў) 15 (2)
1987 Сцяг СССР Нефтчы (Баку) 5 (1)
Нацыянальная зборная**
1980 Сцяг СССР СССР 1 (0)
1980 Сцяг СССР СССР (алімпійская) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка (16 лістапада 1953, Бабруйск — 29 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі савецкі футбаліст, выступаў на пазіцыі паўабаронцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сярэднюю школу № 18 горада горада Бабруйска. У пачатку 1960-х гадоў зборная па футболе гэтай школы пяць гадоў запар выйгравала Кубак дружбы для зборных школ Беларусі і Прыбалтыкі. Пачаў гуляць у 1962 у Бабруйску ў дзіцячай камандзе, затым у клубнай камандзе «Будаўнік» (Бабруйск) — 1971/72 (па чэрвень).

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Лепшыя гады футбольнай кар'еры прайшлі ў складзе «Дынама» (Мінск) (1972 (з ліпеня) — 1983). У яе складзе стаў чэмпіёнам СССР (1982). У 1983-м адлічаны з каманды за сістэматычнае парушэнне рэжыму. У канцы 1984 года Аляксандра з яго згоды змесцяць у Мазырскі ЛПП, дзе ён правёў год.

Спрабаваў вярнуцца ў «вялікі футбол». Гуляў за «Дняпро» (Магілёў) (1986, па чэрвень), «Нефтчы» (Баку) — 1987 (па красавік).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Правёў адну гульню ў складзе нацыянальнай зборнай СССР (1980).
  • Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1980) (у складзе алімпійскай зборнай СССР правёў 2 гульні)
  • Чэмпіён СССР (1982)
  • Майстар спорту міжнароднага класа (1982)
  • У чэмпіянатах СССР (вышэйшая ліга) — 168 матчаў, 52 гола («Дынама» (Мінск) — 163 матча, 51 гол).

Жыццё пасля футбола[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1989 года зноў адпраўлены ў Мазырскі Лячэбна-працоўны прафілакторый, дзе правёў 2 месяцы. Увечары 29 сакавіка 1989 года калі прыйшоў паесці ў рэстаран гасцініцы «Мінск», адчуў сябе дрэнна і раптоўна памёр.

Пахаваны на могілках у вёсцы Токары, Бабруйскі раён.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сарычев В. Миг и судьба. — Брест, 2004. — С. 7-22.
  • Энциклопедия «Российский футбол за 100 лет». — М.: Грэгори-Пэйдж, 1997. — ISBN 5-900493/70-9 — С. 433.