Перайсці да зместу

Аляксандр Пятровіч Баркашоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Баркашоў
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1953(1953-10-06) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне Сапраўдна-праваслаўная царква Рафаіла[d] і Руская праваслаўная стараабрадская царква
Партыя
Род дзейнасці палітык
barkashov.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Пятровіч Баркашоў (руск.: Александр Петрович Баркашов; 6 кастрычніка 1953, Масква) — расійскі палітык, лідар руху «Рускае нацыянальнае адзінства» і шэрагу іншых.

Да 1985 года працаваў электраслесарам. У 1985 годзе ўступіў у таварыства «Памяць», дзе хутка заняў пасаду кіраўніка аддзела фізічнай аховы і наместніка лідара «Памяці» Д. Васільева. У кастрычніку 1990 з групай саратнікаў выйшаў з «Памяці» і заснаваў рух «Рускае нацыянальнае адзінства» (рус. Русское национальное единство, РНЕ). Арганізацыя хутка пашыралася і павялічвала колькасць. У кастрычніку 1993 года ўзброеныя атрады РНЕ прымалі актыўны ўдзел ў сутыкненнях у Маскве, страціў загінуўшымі 2 чалавек.

З гэтай прычыны Баркашоў быў аб’яўлены у вышук і скрываўся ў Мінску. У снежні 1994 года вярнуюся ў Расію, дзе выніку замаха быў паранены куляў у нагу і арыштаваны. У пачатку 1995 года вызвалены па амністыі. Пасля вызвалення працягнуў працу на пасадзе кіраўніка РНЕ, якое ў гэты перыяд дасягнула піка дзейнасці. Беспаспяхова спрабаваў удзелінічаць у парламентскіх выбарах 1999 года, узначаліўшы выбарны блок «Спас».

Пасля адмены рэгістрацыі «Спасу», зрыву II З’езда РНЕ, а таксама прыпынення выхаду партыйнай газеты «Русский порядок» у кіраўніцве РНЕ з’явілася моцная апазіцыя да Баркашова, якая ў другой палове 2000 года абвясціла аб смяшчэнні яго з пасады Старшыні цэнтральнага савету РНЕ. Баркашоў у сваю чаргу аб’явіў аб выключэнні з партыі ўсіх «мяцежнікаў», аб стварэнні арганізацыі «Гвардыя Баркашова» і запатрабаваў прынесення прысягі яму асабіста. У выніку РНЕ распалася на 2 адносна буйныя арганізація (кожная з якіх захавала назву РНЕ) і шэраг больш мелкіх).

2000-я гады суправаджаліся зніжэннем уплыву і памеру арганізацый, якая ў цяперашні час амаль перапыніла свае існаванне, за выключэннем шэрагу рэгіянальных аддзяленняў (Казанскае, Белгародскае, Беларускае, Уладзімірскае і г.д.).

У снежні 2006 года было аб’яўлена аб стварэнні новай арганізацыі «Аляксандр Баркашоў».

У жніўні 2007 года Баркашоў был асуджаны на два гады умоўна па абвінавачванні ў нападзе на міліцыянера.

Падчас расійска-ўкраінскай вайны Баркашоў актыўна падтрымліваў прарасійскія сілы. З гэтай мэтай у сакавіку і маі 2014 года ён ездзіў на ўсход Украіны і знаходзіўся ў Данецку прынамсі частку часу.[1] У аўдыёзапісе, зробленым вясной 2014 года, Баркашоў кансультуецца з Дзмітрыем Байцовым, лідарам Рускай праваслаўнай арміі.[2] Па словах Баркасава, яго ўласны сын ваяваў у калоне прарасійскіх баевікоў супраць Украіны.[3]

Зноскі