Аляксандр Пятровіч Бурлуцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Бурлуцкі
Дата нараджэння 8 снежня 1929(1929-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 2021
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера неўрапаталогія[d] і нейрахірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Пятровіч Бурлуцкі (8 снежня 1929, ст. Талавая, Варонежская вобласць, Расія — 2021) — урач-неўролаг, нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Варонежскі медыцынскі інстытут (педыятрычны факультэт, 1953), Маскоўскі інстытут нейрахірургіі (аспірантура).

Працаваў у Маскоўскім інстытуце нейрахірургіі (1953—1959, урач-ардынатар), Кіеўскім навукова-даследчым інстытуце нейрахірургіі (1959—1970, старшы навуковы супрацоўнік), Арэнбургскім медыцынскім інстытуце (1971—1972, загадчык кафедры нервовых хвароб), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1972—1990, загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі), Варонежскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце імя М. Н. Бурдэнкі (1990—2009, у 1990—2003 — загадчык кафедры неўралогіі).

Навуковыя інтарэсы: сасудзістая паталогія галаўнога мозгу; нейраанкалогія.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шунтирующие системы сосудов большого мозга (артерио-венозные аневризмы и каротидно-кавернозные соустья, их клиника, диагностика и хирургическое лечение) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 778 / А. П. Бурлуцкий. — Киев, 1969.
  • Опухоли шишковидной железы : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Бурлуцкий А. П. — Москва, 1959.
  • Бурлуцкі Аляксандр Пятровіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 599. — 656 с.: іл., карты.
  • Бурлуцкі Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 351. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Александр Петрович Бурлуцкий (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1990. — № 1. — С. 73.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]