Аляксандр Рыгоравіч Марозаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Рыгоравіч Марозаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 верасня 1944(1944-09-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 2015(2015-10-05) (71 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская

Аляксандр Рыгоравіч Марозаў (руск.: Александр Григорьевич Морозов; 24 верасня 1944, Масква) — рускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 верасня 1944 года ў Маскве у сям’і лекара і настаўніцы.

У 1968 годзе скончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У студэнцкія гады, пачынаючы з 1965 года, уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне маладых паэтаў «СМОГ».

Працаваў у гатетах «Московский комсомолец», «Литературная газета», рэдактарам ​​кніг серыі «Эўрыка» у выдавецтве «Молодая гвардия», рэдактарам ​​багаслоўскага аддзела ў часопісы «Журнал Московской Патриархии» (1985—1988), адказным сакратаром праўлення Міжнароднага фонда славянскага пісьменства і культуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы раман «Чужыя лісты» напісаў ў 1968 годзе і паказаў рукапіс свайму універсітэцкаму выкладчыку, літаратуразнаўцу Уладзіміру Турбіну, які напісаў да яго рэкамендацыю і параіў Марозаву звярнуцца ў часопіс «Новый мир». Але часопіс адхіліў раман, і надрукаваць яго ўдалося толькі ў 1997 годзе. Марозаў атрымаў за яго прэмію «Рускі Букер».

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Руская пісьменніца Ірына Палянская называе раман «Чужыя лісты» плагіятам, самога аўтара — плагіятарам, а таксама абвінавачвае А. Марозава ў прысваенні чужых лістоў, якія знайшоў паэт Уладзімір Алейнікаў на руінах старога дома ў Астанкіна, і напісанні на аснове іх рамана «Чужыя лісты»[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Чужие письма. Этопея // «Знамя», 1997, № 11.
  • Чужие письма. Этопея — М., «Грантъ», 1999.
  • Общая тетрадь. Солилоквиум // «Знамя», 1999, № 5; отд. издание — М., «Грантъ», 1999.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Огрызко, Вячеслав Вячеславович. Кто сегодня делает литературу в России. Выпуск 1. Современные русские писатели. — Москва: Литературная Россия, 2006. — С. 261—263. — 416 с. — 1000 экз. — ISBN 5-7809-0049-9. (руск.)