Аляксандр Самуйлавіч Фурман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Самуйлавіч Фурман
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 1964
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Аляксандр Самуйлавіч Фурман (1890, г. Магілёў — 1964) — урач-пульманолаг. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941—1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Імператарскі Кіеўскі ўніверсітэт імя Святога Уладзіміра (медыцынскі факультэт, 1914).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1936—1938 — загадчык кафедры тэрапіі), Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў (г. Масква, загадчык кафедры туберкулёза).

Навуковыя інтарэсы: туберкулёз лёгкіх (дыягностыка, лячэнне, прафілактыка); штучны (лячэбны) пнеўматоракс.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Чырвонай Зоркі (1942).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Железисто-плевральные формы туберкулеза взрослых [35 рентгенограмм и 5 рисунков в тексте] : [диссертация … доктора медицинских наук] / А. С. Фурман. — Москва, 1936.
  • Курс пропедевтики и диагностики внутренних болезней : [для студентов 3-го курса медицинского института] / А. С. Фурман. — [Витебск], 1940.
  • Легочный туберкулез / А. С. Фурман. — Киев, 1963.
  • Фурман Аляксандр Самуйлавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 215.