Аляксандр Тышынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Тышынскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 мая 1811(1811-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1880(1880-09-05) (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, эстэтык
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Тышы́нскі (польск.: Aleksander Tyszyński; 21 мая 1811, г. Санкт-Пецярбург — 5 лістапада 1880, Мясата) — польскі літаратуразнаўца, крытык, празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў Маладзечанскім шляхецкім павятовым вучылішчы і Віленскім універсітэце. У 18291838 гг. жыў у Мясаце на Маладзечаншчыне і ў Мінску.

З’яўляўся адным з заснавальнікаў і аўтараў польскамоўнага часопіса «Варшаўская бібліятэка». Працаваў выкладчыкам у Варшаўскай галоўнай школе. У 1873 годзе ён быў абраны членам Акадэміі мастацтваў у Кракаве.

Апошнія гады жыцця правёў у Мясаце. Пахаваны ў Радашковічах на каталіцкай частцы могілак.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг «Пра школы ў польскай паэзіі» (1837), «Даследаванні і крытыка» (т. 1—3, 1854), «Польскія вобразы» (1875), «Гістарычнага нарыса асветы славян» (1841) ды інш.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Amerykanka w Polsce (1837; раман)
  • Rys historyczny oświecenia Słowian (1841; гістарычнае даследаванне)
  • Rozbiory i krytyki (1854, тры тамы; зборнік крытычных работ і рэцэнзій)
  • Pierwsze zasady krytyki powszechnej (1871; філасофскі трактат)
  • Wizerunki polski (1875; зборнік крытычных работ і рэцэнзій)
  • Pisma krytyczne (1904, два тамы; зборнік крытычных работ і рэцэнзій)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wielka encyklopedia powszechna. Warszawa: Państwowe wydawnictwo naukowe, 1968, t. 11, s. 760.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]