Biblioteka Warszawska
Biblioteka Warszawska | |
---|---|
Арыгінальная назва |
польск.: Biblioteka Warszawska |
Тып | перыядычнае выданне[d] |
Выдавец | Станіслаў Ян Стрэмбскі[d] |
Краіна | |
Заснавана | 1841 |
Спыненне публікацый | 1914 |
Мова | польская |
Галоўны офіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Biblioteka Warszawska. Pismo poświęcone naukom, sztukom i przemysłowi» (бел.: Бібліятэка Варшаўская) — польскі навукова-літаратурны штомесячнік. Выдаваўся ў 1841—1914 у Варшаве на польскай мове. Выйшла 295 тамоў (кожны том складаўся з 3 сшыткаў). Да заснавання часопіса «Атэнэум» (1876) быў адзіным у Варшаве навуковым выданнем энцыклапедычнага характару[1].
Друкаваў працы па гісторыі, філасофіі, этнаграфіі, літаратуры, мастацтве, геаграфіі, прамысловасці, біяграфіі польскіх (у т.л. ураджэнцаў Беларусі) і замежных дзеячаў, хроніку, крытычных артыкулы, агляды перыядычнага друку, бібліяграфічныя звесткі. Змяшчаў таксама артыкулы па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, геаграфіі і гаспадарцы Беларусі[1].
Матэрыялы, звязаныя з Беларуссю
[правіць | правіць зыходнік]Сярод матэрыялаў, якія маюць дачыненне да гісторыі Беларусі: «Навагрудак (Успамін)» (1841, т. 2) Л. Вайніловіча, «Помнікі мовы і польска-літоўскага заканадаўства ў XIV стагоддзі і наступных» (1854, т. 2) А. Ёхера, «Археалагічная паездка па Віленскай губерні» (1855, т. 2—4) А. Кіркора, «Да пытання выбрання Жыгімонта 1-га ў Літве і Польшчы» (1876, т. 2) К. Пулаўскага, «Першая вайна Рэчы Паспалітай з Вялікім княствам Маскоўскім пры Баторыі» (1892, т. 2, ч. 1) К. Гурскага, «Гснеральная канфедэрацыя і паспалітае рушэнне ў 1812 г.» (1896, т. 1—2) А. Рэмбоўскага, «Земскія начальнікі ў Паўночна-заходнім краі» (1904, т. 1, ч. 2) Б. Боўфала, «Віленская кураторыя (1803—1823)» (1904, т. 3) Ю. Каленбаха, «Рымска-каталіцкае духавенства» (1906, т. 1—2, дадатак «Ргаса» («Праца»), № 3—4) і «Вітаўт — князь Літоўскі (да пяцісотай гадавіны Гарадзельскай уніі)» (1913, т. 2) А. Прахаскі, «Літва напярэдадні вялікай вайны 1812 г.» (1906, т. 4) і «Літоўская канфедэрацыя ў 1812 г.» (1910, т. 3) Я. Івашкевіча, «Каталіцкі касцёл пад кіраваннем Кацярыны II (у час першага падзелу 1772—1773)» (1909, т. 1) і «Замах на Станіслава Аўгуста (у святле ватыканскіх крыніц)» (1911, т.1) М. Лёрата, «Беларусь і беларусы» (1910, т. 1, дадатак «Ргаса» («Праца»), № 1—2) П. Зубовіча, «Трыста гадоў таму назад (вайна польска-маскоўская 1609—1618)» (1911, т. 1) Т. Корзана. Этнаграфіі, фалькларыстыцы і гаспадарцы Беларусі прысвечаны публікацыі: «Пра ўрочышчы і звычаі пінскага люду, а таксама пра характар яго песні» (1852, т. 4; 1853, т. 1) Р. Зянькевіча; «Земляробчыя абрады» (1867, т. 2), «Звычаі народа з ваколіц Тыкоціна і Бельска» (1868, т.1), «Пчалярскія, паляўнічыя і земляробчыя забабоны» (1876, т. 4) З. Глогера; «Аб асушэнні палескіх (пінскіх) балот» (1880, т. 2, ч. 4, без пазначэння аўтара). Змешчаны рэцэнзіі на працы: К. Тышкевіча («Пра курганы на Літве і Заходняй Русі») Ф. Сабяшчанскага (1869, т. 3), К. Гурскага «Гісторыя польскай кавалерыі», А. Прахаскі «Аб сапраўднасці пісем Гедзіміна», I. Даніловіча «Кодэкс Напалеона ў параўнанні з польскім і літоўскім правам» невядомых аўтараў (1896, т. 1,ч. 1; 1906, Т. 1, ч. 1)[1].
Галоўныя рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Антоній Шабранскі (1841—1842),
- Казімір Уладзіслаў Вайціцкі (1843—1844 і 1850—1879),
- Густаў Зялінскі (1848—184?),
- Юзаф Плябанскі (1880—1890),
- Уладзіслаў Багуслаўскі (1890),
- Юзаф Вейсенгоф (1891—1896),
- Адам Красінскі (1901—1909).
Зноскі
- ↑ а б в А. Ф. Літвіновіч. «Biblioteka Warszawska» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Ф. Літвіновіч. «Бібліятэ́ка Варша́ўска» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Часопісы паводле алфавіта
- Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1841 годзе
- Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1914 годзе
- Часопісы Расійскай імперыі
- Часопісы Польшчы
- Навуковыя часопісы Польшчы
- Літаратурныя часопісы Расійскай імперыі
- Штомесячныя часопісы Расійскай імперыі
- Прэса Варшавы
- Навуковыя часопісы Расійскай імперыі
- Літаратурныя часопісы Польшчы