Перайсці да зместу

Аляксандр Францавіч Рагоза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Францавіч Рагоза
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1858(1858-06-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1919(1919-06-29) (61 год)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне
Генерал ад інфантэрыі
Генерал ад інфантэрыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святога Станіслава I ступені
Ордэн Святога Станіслава I ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені

Алякса́ндр Фра́нцавіч Раго́за (8 чэрвеня 1858, Віцебск — 29 чэрвеня 1919, Кіеў) — расійскі генерал ад інфантэрыі.

Паходзіў з сям’і праваслаўнага святара ва Украіне. Адукацыю атрымаў у Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы. Патрапіў у 3-ю гвардзейскую грэнадзёрскую артылерыйскую брыгаду. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. У 1883 скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба. З 22 лістапада 1883 — старэйшы ад’ютант штаба 5-й пяхотнай дывізіі, з 11 студзеня 1888 — памагаты старэйшага ад’ютанта штабу Прыамурскай ваеннай акругі, з 1 ліпеня 1888 — старэйшы ад’ютант ваеннай канцылярыі пры ваенным губернатарстве Прыморскай вобласці. З 28 студзеня 1891 — начальнік страявога аддзела штабу Керчанскай крэпасці.

З 4 верасня 1896 — начальнік штабу 32-й, з 10 сакавіка 1898 — 5-й пяхотных дывізій. З 27 красавіка 1900 — камандзір 18-га пяхотнага Валагодскага палка, з 2 сакавіка 1904 — 1-й брыгады 27-й пяхотнай дывізіі. З 22 кастрычніка 1904 начальнік штабу 3-га армейскага корпуса, з 16 чэрвеня 1906 камендант Усць-Дзвінскай крэпасці.

З 17 сакавіка 1909 — начальнік 19-й пяхотнай дывізіі, у якой служыў калі распачалася Першая сусветная вайна. З 27 верасня 1914 — камандзір XXV Армейскага Корпуса. З 30 жніўня 1915 — камандуючы 4-й арміяй.

Адзін з камандуючых пад час няўдалай Скробава-Гарадзішчанскай аперацыі 1916 года.

21 лістапада 1917 года адхілены ад камандавання арміі.

Ва ўрадзе Украінскай Дзяржавы Скарападскага, з 30 красавіка да 13 снежня 1918 займаў пасаду ваеннага міністра. Пасля паражэнні гетмана і захопу ўлады войскам Пятлюры, з’ехаў у Адэсу. Збіраўся перабрацца на Кубань ці эміграваць, але не здолеў гэта зрабіць. Пасля захопу гораду бальшавікамі — арыштаваны.

Пасля адмовы далучыцца да Чырвонай арміі — расстраляны.

Зноскі