Павел Скарападскі
| Павел Скарападскі | ||||
|---|---|---|---|---|
| укр.: Павло́ Петро́вич Скоропа́дський | ||||
| | ||||
| | ||||
|
| ||||
|
||||
| Папярэднік | Пасада заснаваная, Кірыл Разумоўскі, як гетман Запарожскіх войскаў, Міхаіл Грушэўскі, як старшыня Цэнтральнай украінскай рады УНР |
|||
| Пераемнік | Пасада скасаваная, Уладзімір Віннічэнка, як старшыня Дырэкторыі УНР | |||
|
|
||||
| Нараджэнне |
3 (15) мая 1873 |
|||
| Смерць |
26 красавіка 1945[1][2] (71 год) |
|||
| Месца пахавання | ||||
| Род | Скарападскія[d] | |||
| Бацька | Пётр Іванавіч Скарападскі[d] | |||
| Маці | Q104514395? | |||
| Жонка | Oleksandra Skoropadska[d] | |||
| Дзеці | Mariya Skoropadska[d], Yelyzaveta Skoropadska[d], Danylo Skoropadskyi[d] і Olena Ott-Skoropadska[d] | |||
| Грамадзянства | ||||
| Веравызнанне | Праваслаўная Царква і праваслаўе | |||
| Партыя | ||||
| Адукацыя | ||||
| Аўтограф |
|
|||
| Ваенная служба | ||||
| Гады службы | 1893—1917 | |||
| Прыналежнасць |
|
|||
| Род войскаў | кавалерыя і Армія Украінскай Народнай Рэспублікі[d] | |||
| Званне | ||||
| Камандаваў | Life Guard Horse Regiment[d], 34th Army Corps[d], 1st Guard Cavalry division[d], 1st Ukrainian Corps[d], 20th Finnish Dragoon Regiment[d] і 5th Cavalry Division[d] | |||
| Бітвы | ||||
| Узнагароды |
|
|||
Па́вел Скарапа́дскі (укр.: Павло Скоропадський; 3 (15) мая 1873, Вісбадэн, Каралеўства Прусія[1] — 26 красавіка 1945[1][2], Метэн[d], Баварыя[1]) — украінскі арыстакрат, ваенны і дзяржаўны дзеяч. Стаў кансерватыўным лідарам Украінскай дзяржавы пасля Расійскай рэвалюцыі 1917 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 мая 1873 года ў Вісбадэне (Германская імперыя).
Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў. У 1906 г. атрымаў званне палкоўніка, у 1912 г. — генерал-маёра, у 1916 г. — генерал-лейтэнанта. Генеральны ад’ютант цара Мікалая II у 1905 г.
Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў, у прыватнасці, І Кавалерыйскай гвардзейскай дывізіяй і 34 Армейскім корпусам арміі Расійскай імперыі. 29 красавіка 1918 г. пры падтрымцы нямецкай арміі, якая займала Украіну па Брэсцкім мірным дагаворы, захапіў уладу ва Украінскай Народнай Рэспубліцы і абвясціў сябе гетманам Украіны. Гэта адбылося ўслед за пагадненнем Скарападскага з камандаваннем нямецкімі акупацыйнымі войскамі ва Украіне.
У якасці афіцыйнай назвы сваёй краіны Скарападскі ўвёў тэрмін «Украінская дзяржава». Дзяржава гэта заставалася пад пратэктаратам нямецкіх і аўстра-венгерскіх войскаў, адначасова абараняючыся ад агрэсіі з боку Савецкай Расіі і ўварвання Чырвонай Арміі. Да 14 снежня 1918 года ўзначальваў тры ўрадавых кабінеты, якія абапіраліся на кансерватыўныя колы.
Пасля паразы Цэнтральных дзяржаў у Першай сусветнай вайне, перамір’я на Заходнім фронце (11 лістапада 1918 г.) і — як следства яго ўмоў — пачатку адводу нямецкіх войскаў з усходу, Скарападскі (вядомы да гэтага часу сваімі манархічнымі поглядамі), змяніў сваю тактыку, і выказаўся за неадкладнае аб’яднанне Украіны з Расійскай дзяржавай. 14 снежня 1918 года быў скінуты Сымонам Пятлюрай з дапамогай корпусу Сечавых стральцоў і з’ехаў з Кіева разам з адступаючымі нямецкімі войскамі, замаскіраваны пад нямецкага параненага афіцэра. Жыў у эміграцыі ў Берліне (Германія).
16 красавіка 1945 года, падчас эвакуацыі, быў смяротна паранены ў выніку бамбардзіроўкі англа-амерыканскай авіяцыяй станцыі Платлінг каля Рэгенсбурга. Памёр 26 красавіка 1945 года ў бальніцы Метэнскага кляштара і быў там пахаваны, затым перапахаваны ў Оберстдорфе (Баварыя).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Скоропадский Павел Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Pawlo Skoropadsky // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарападскі Павел Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 438. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Скарападскі
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Вісбадэне
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Баварыі
- Пахаваныя ў Баварыі
- Выпускнікі Пажаскага корпуса
- Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
- Асобы
- Генералы Украіны
- Антыкамуністы Украіны
- Кіраўнікі Украіны
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Кавалерысты Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Загінулыя пры бамбёжках у тыле падчас Другой сусветнай вайны





