Сымон Васільевіч Пятлюра
Сымон Пятлюра | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Симон Петлюра | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Віннічэнка | ||||||
Пераемнік | Андрэй Мікалаевіч Лівіцкі | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Віннічэнка | ||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Мікалай Порш | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 (22) мая 1879 Палтава, Расійская Імперыя |
||||||
Смерць |
25 мая 1926 (47 гадоў) Парыж, Трэцяя французская рэспубліка |
||||||
Месца пахавання | Могілкі Манпарнас, Парыж | ||||||
Бацька | Васіль Пятлюра | ||||||
Жонка | Вольга Апанасаўна Пятлюра | ||||||
Дзеці | Lesia Petliura[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Партыя |
1) Рэвалюцыйная ўкраінская партыя (1900—1905) 2) Украінская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (1905—1920) |
||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | Атаман | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сымон Васілевіч Пятлюра (укр.: Симон Васильович Петлюра; 10 (22) мая 1879, м. Палтава, Расійская імперыя — 26 мая 1926, Парыж, Францыя) – украінскі палітычны, ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Пасля заканчэння бурсы ў 1895—1901 гг. навучаўся ў Палтаўскай духоўнай семінарыі, адкуль быў выключаны за ўдзел у нацыянальным руху. Эмігрыраваў у Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (Аўстра-Венгерская імперыя), у Львоў. З 1900 г. член Рэвалюцыйнай украінскай партыі, потым Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Пасля вяртання ў Расійскую імперыю з 1904 г. працаваў у Кіеве ў газетах «Громадзька думка» і «Рада», з 1906 г. рэдактар газеты «Слова». У 1907 г. з-за пераследавання паліцыі пераехаў у Пецярбург, потым у Маскву, дзе ўдзельнічаў ва ўкраінскіх гуртках «Кабзар» і «Грамада».
З 1914 г. ў расійскім войску, у Саюзе земства і гарадоў, які загадваў забеспячэннем арміі. Служыў на Заходнім фронце ў Нясвіжы (Слуцкі павет, Мінская губерня). З 1915 г. старшыня Галоўнай кантрольнай камісіі Усерасійскага земскага саюза па Заходнім фронце, служыў у Міры (Навагрудскі павет, Мінская губерня). Напаўваенная пасада дазваляла яму бываць у вайсковых часцях, весці працу сярод украінцаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. па дарозе ў Мінск наведаў Койданава (Мінскі павет) і ўжо з Мінска даслаў у Койданава тэлеграму: «Віншую з поўнай перамогай народу, прашу перадаць супрацоўнікам, няхай яны з патроенаю энергіяю паслужаць рэвалюцыі і абароне краіны». У красавіку 1917 г. ён арганізуе правядзенне ў Мінску ўкраінскага з'езду Заходняга фронту. З'езд стварыў Украінскую франтавую раду на чале з ім. І ўжо 2-га мая 1917 г. украінцы, якіх была пераважная частка ў II-м чыгуначным батальёне на станцыі Койданава, утварылі сваю маніфестацыю. «Хадзілі па мястэчку з украінскімі сцягамі і спевамі, патрабуючы аддзялення Украіны і накіравання іх да хаты».
Член, старшыня Усеўкраінскага ваеннага камітэта пры Цэнтральнай радзе, потым сакратар (міністр) Генеральнага сакратарыята Цэнтральнай рады па ваенных справах. Падчас гетманшчыны старшыня Кіеўскага губернскага земства і Усеўкраінскага саюза земстваў. З 14 лістапада 1918 г. член урада Украінскай Дырэкторыі і галоўны атаман войскаў Украінскай Народнай Рэспублікі, з 10 лістапада 1919 г. старшыня ўрада. Пасля разгрому войскаў Дырэкторыі войскамі Антона Дзянікіна і РСЧА увайшоў у саюз з Польшчай. Летам 1920 г. эмігрыраваў, з 1924 г. жыў у Парыжы, дзе быў забіты Самуілам-Шломам Шварцбардам, які нібыта помсціў яму за яўрэйскія пагромы ва Украіне.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пятлюра Сымон Васілевіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. — Мінск. 1975. — С. 656.
- Пятлюра Сымон Васілевіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 164.
- Варонскі А. Вока Урагану. — Койданава. 2008. — С. 16, 36—37, 50—51.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сымон Васільевіч Пятлюра
- Палтаўская старонка аб Пятлюры (укр.)
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Палтаве
- Памерлі 25 мая
- Памерлі ў 1926 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Памерлі 26 мая
- Главы Дырэкторыі УНР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Забітыя палітыкі
- Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
- Грамадзянская вайна ва Украіне
- Тэатральныя крытыкі Украіны
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Рэвалюцыянеры Украіны
- Журналісты Украіны
- Ваенныя Украіны