Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі
Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 снежня 1835 (2 студзеня 1836) |
Дата смерці | 1907 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі (1835 — 1907) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[1]. Працаваў урачом з 1863 года[2].
У 1875 годзе пераехаў з Кіева ў Гродна і прынамсі да 1903 года[3] займаў там пасаду гродзенскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1].
Ужо ў 1875 годзе А. Райпольскі звярнуўся да губернатара А. Е. Зурава з хадатайствам аб адкрыцці ў Гродне школы павітух[2], першы набор у якую адбыўся восенню 1876 года.
У час руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў А. Ф. Райпольскі бязвыплатна ўзначаліў адзін з лазарэтаў Расійскага Чырвонага Крыжа, у якім знаходзілася значная частка параненых салдат і афіцэраў, што паступалі чыгуначным транспартам у Гродна[2].
Памёр у 1907 годзе і пахаваны на праваслаўных могілках Гродна[2].
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Складаўся дарадчым членам гродзенскага губернскага ветэрынарнага камітэта[1].
Быў прэзідэнтам Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні[2]. Па ініцыятыве А. Ф. Райпольскага ў 1888 годзе з членаў Таварыства была створана камісія па вывучэнні санітарнага стану губерні. Вынікі яе працы, апублікаваныя ў мясцовым і спецыяльным друку, мелі велічэзны грамадскі рэзананс, міма якога не маглі прайсці губернскія ўлады[2].
У 1892 годзе быў старшынёй першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’езду 18-ці сельскіх урачоў губерні[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені[1]
- ордэн Святой Ганны 2 ступені[1]
- ордэн Святой Ганны 3 ступені[1]
- ордэн Святога Станіслава 2 ступені[1]
- знак Чырвонага крыжа[1]
- доктарскі знак[1]
Адрасы[правіць | правіць зыходнік]
У Гродне на 1885 год жыў на вуліцы Гараднічанскай у доме Жуў, № 4[4]
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Памятная книжка Гродненской губернии на 1888 год. С. 25 (руск.)
- ↑ а б в г д е ё В. Н. Черепица. ГРОДНЕНСКИЙ ПРАВОСЛАВНЫЙ НЕКРОПОЛЬ (С ДРЕВНЕЙШИХ ВРЕМЕН ДО НАЧАЛА XX ВЕКА) (руск.)
- ↑ Памятныя кніжкі Гродзенскай губерні за адпаведныя гады
- ↑ СПИСОК гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год (руск.)
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1836 годзе
- Памерлі ў 1907 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Пахаваныя на Праваслаўных могілках Гродна
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1835 годзе
- Постаці расійскай аховы здароўя
- Постаці беларускай аховы здароўя
- Медыкі Расіі
- Медыкі Беларусі
- Медыкі Расійскай імперыі
- Гродзенскія губернскія ўрачэбныя інспектары
- Гігіеністы