Аляксандр Фёдаравіч Усачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Фёдаравіч Усачоў
Дата нараджэння 23 лістапада 1907(1907-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1949(1949-11-22) (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы»
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Аляксандр Фёдаравіч Усачоў (19071949) — ваенны музыкант, маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заснавальнік і першы кіраўнік Ансамбля Чырвонаармейскай песні і танца Беларускай ваеннай акругі (цяпер — Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь), заслужаны артыст Беларускай ССР (1942)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Усачова на Вайсковых могілках Мінска.

Аляксандр Усачоў нарадзіўся ў 1907 у пасёлку Раменскага шклянога завода (цяпер — Маскоўская вобласць). У 1938 ён быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[1].

З 9 студзеня 1939 года і да самай сваёй смерці Усачоў нязменна ўзначальваў Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі, які размяшчаўся спачатку ў Смаленску, затым у Мінску. Унёс вялікі ўклад у фарміраванне Ансамбля. На чале яго удзельнічаў у польскім паходзе, выступаў у Заходняй Беларусі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Усачоў кіраваў Ансамблем песні і танца Заходняга фронту. Ён асабіста ствараў канцэртныя праграмы для выступу перад часткамі, у агульнай складанасці правёўшы больш за тысячу канцэртаў, асабіста быў аўтарам шэрагу песень. У жніўні 1943 года падчас выступу ў частках 49-й арміі  (руск.) Усачоў быў кантужаны, але застаўся ў страі. Разам з надыходзячымі савецкімі часткамі Ансамбль пад яго кіраваннем прайшоў праз Беларускую і Літоўскую ССР, канец вайны сустрэўшы ва Усходняй Прусіі[1].

Раптоўна памёр 22 лістапада 1949 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940), Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Академический ансамбль песни и танца Вооруженных сил Республики Беларусь : книга памяти / Александр Яровой. — Минск : Издатель А. Н. Вараксин, 2016. — С. 34, 42, 53-54.
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 260.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 330.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 368.