Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Лагатып Акадэмічнага ансамбля песні і танца УС РБ (рус).png
Лагатып Акадэмічнага ансамбля песні і танца УС РБ
Асноўная інфармацыя
Жанр Ваенная музыка, народны танец, творы беларускіх кампазітараў
Гады 1938—н.ч.
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Смаленск (19381949)
Мінск1949)

Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — музычны калектыў, які базіруецца ў Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маюцца звесткі пра тое, што 17 лютага 1938 года ў санаторыі для каманднага саставу РСЧА ў пасёлку Гняздова пад Смаленскам адбыўся першы канцэрт калектыва, як няштатнага падраздзялення. Арганізатар і першы мастацкі кіраўнік Аляксандр Фёдаравіч Усачоў. Загадам Народнага камісара абароны СССР Маршала Савецкага Саюза К. Варашылава № 4 ад 9 студзеня 1939 года ў горадзе Смаленску быў сфарміраваны Ансамбль Чырвонаармейскай песні і танца Беларускай асобай ваеннай акругі[1].

У 1940 годзе ансамбль, услед за Штабам акругі, быў пераведзены са Смаленска ў Мінск. У гады Вялікай Айчыннай вайны ансамбль знаходзіўся ў складзе Заходняга фронту, поўным складам і брыгадамі выступаў у дзеючай арміі па 4-5 выступленняў у дзень у тыле і на перадавой. За гады вайны 19 выканаўцаў былі ўзнагароджаны ордэнамі, 25 медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі», 4 сталі кавалерамі Ордэна Славы. Дзень Перамогі калектыў сустрэў у г. Кёнігсберг. У 1949 годзе пераназваны ў Ансамбль песні і танцаў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі[1].

У пасляваенны перыяд калектыў нарошчваў творчы патэнцыял, ствараў новыя нумары і тэматычныя праграмы, выступаючы ў гарнізонах перад воінамі і грамадзянскім насельніцтвам Беларусі, у Саюзных Рэспубліках і Польшчы, у 19821986 гг. канцэртныя брыгады калектыва неаднаразова выязджалі ў творчыя камандзіроўкі ў Рэспубліку Афганістан, а ў 1986 годзе калектыў неаднаразова выступаў перад ліквідатарамі наступстваў Чарнобыльскай аварыі(руск.) бел. ў найбольш пацярпелых раёнах[1].

У 1990-я гады з гастраліраваў Францыі, Нідэрландаў, Партугаліі, Германіі, Іспаніі і іншых краін далёкага і блізкага замежжа[1].

У сакавіку 1992 года Ансамбль Чырвонаармейскай песні і танца Беларускай ваеннай акругі пераназваны ў Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

У 1998 годзе за значны ўнёсак у развіццё беларускага мастацтва і ў сувязі з 60-годдзем з дня ўтварэння калектыву прысвоена ганаровае званне «Акадэмічны»[1].

З 1 верасня 2009 года Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пераназваны ў дзяржаўную ўстанову «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У складзе ансамбля мужчынскі хор, танцавальная група і эстрадна-сімфанічны аркестр. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор У. Ермалаеў1994), галоўны хормайстар Б. Кір'янаў, сярод салістаў А. Кузняцоў, У. Яскевіч і інш. У рэпертуары ваенна-патрыятычныя творы, руская і зарубежная класіка, сучасная эстрадная музыка, беларускія, рускія і ўкраінскія народныя песні і танцы, творы беларускіх кампазітараў, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978 года. За вялікія творчыя поспехі Ансамбль чатырохразова ўзнагароджваўся Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1988 г. Чырвоным Сцягам Ваеннага Савета КБВА[1].

У 2006 годзе калектыў быў узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Музычнае мастацтва». У 2008 годзе за ўнёсак у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў вобласці культуры Акадэмічны ансамбль песні і танца ўзнагароджаны Дыпломам ЮНЕСКА[1].

У 2008, 2010, 2013, 2014 і 2015 гадах калектыў ансамбля станавіўся Лаўрэатам прэміі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Музычныя творы» конкурсу на лепшыя творы літаратуры і мастацтва, прысвечаныя сучаснаму жыццю арміі[1].

У 2011 годзе за высокі прафесіяналізм калектыў ансамбля ўзнагароджаны Ганаровай Граматай Міністэрства культуры і турызму Украіны і цэнтральнага камітэта прафсаюзных працаўнікоў культуры Украіны[1].

У маі 2012 года хор ансамбля з духоўнай праграмай удзельнічаў у Міжнародным фестывалі харавых калектываў у г. Гайнаўка (Польшча), дзе быў ганараваны звання лаўрэата III ступені[1].

У 2014 годзе за значны ўнёсак у патрыятычнае і духоўнае выхаванне грамадзян краіны, дасягненні ў творчай дзейнасці дзяржаўная ўстанова «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 Академический ансамбль песни и танца ВС РБ. История
  2. Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]