Вайсковыя могілкі (Мінск)
могілкі | |
Вайсковыя могілкі | |
---|---|
![]() Уваходная брама | |
53°54′30,94″ пн. ш. 27°35′11,39″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Першае згадванне | 1840-я гг. |
Статус |
![]() |
![]() |
Вайско́выя мо́гілкі — могілкі ў Мінску, з’яўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых некропаляў у межах горада. На могілках пахаваная вялікая колькасць вядомых асоб. Размешчаныя ў Савецкім раёне горада, вуліца Казлова, 11.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя вайсковых могілак у Мінску пачынаецца ў 1840-х гадах — першы аб’ект такога тыпу месціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. У канцы стагоддзя некропаль быў перапоўнены, і ў 1895 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці. Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войск[1].
Урачыстае асвячэнне могілак адбылося 2 чэрвеня 1895 года, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павел Багдановіч. Была распачата праца па будаўніцтве каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэннем было ўзвядзенне каменнага праваслаўнага храма, прысвечанага ахвярам расійска-турэцкай вайны. Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе. Усярэдзіне бажніцы — пліты з выбітымі на іх імёнамі 118 беларусаў-ваяроў Каломенскага палка і артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне[2].
У 1917 годзе могілкі перайшлі ў кіраванне дзяржавы і сёння з’яўляюцца ўласнасцю горада. Цяпер яны не з’яўляюцца выключна праваслаўнымі могілкамі, стаўшы даступнымі для ўсіх веравызнанняў[1].
У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя вайсковых пахаванняў на могілках (арх. Ганна Аксёнава)[3].
У 2018 годзе пачалося добраўпарадкаванне могілак. Спецкамбінат КБА дэмантаваў частку агародж і помнікаў, многія з якіх замянілі на стандартныя падгалоўнікі[4].
У «Мінскпраекце» распрацоўваецца праект рэканструкцыі могілак (арх. Ганна Аксёнава), які, верагодна, будзе прадугледжвацца аднаўленне гістарычнай брамы, замену агароджы, новыя дарожкі, асвятленне, дэмантаж трубу цеплатрасы[4].
Сярод пахаваных на могілках[правіць | правіць зыходнік]

- Фабіян Акінчыц (1886—1943) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- Барыс Акрэсцін (1923—1944) — савецкі лётчык, герой Савецкага Саюза
- Іосіф Апанскі (1897—1927) — супрацоўнік савецкіх спецслужб
- Арсеній Арсенка (1903—1945) — беларускі савецкі спявак (барытон). Народны артыст БССР
- Зоя Бальшакова (1912—1996) — беларуская савецкая спартсменка і трэнер
- Барыс Бальшакоў (1910—1950) — беларускі савецкі спартсмен
- Мікалай Бліядуха (1878—1935) — беларускі геолаг, акадэмік БелАН
- Іван Варвашэня (1904—1957) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Генрых Грыгоніс (1889—1955) — беларускі акцёр.
- Алесь Гурло (1892—1938) — беларускі паэт, празаік, перакладчык
- Васіль Забела (1901—1949) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
- Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931) — беларускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч
- Сяргей Кавалік (1846—1926) — рэвалюцыянер
- Міхась Клімковіч (1899—1954) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар слоў гімна «Мы, беларусы»
- Якуб Колас (1882—1956) — класік беларускай літаратуры
- Яўген Корчыц (1880—1950) — беларускі хірург.
- Уладзімір Крыловіч (1895—1937) — беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру
- Янка Купала (1882—1942) — класік беларускай літаратуры
- Бянігна Луцэвіч (1857—1942) — маці Янкі Купалы
- Уладзіслава Луцэвіч (1891—1960) — беларуская літаратуразнаўца, жонка Янкі Купалы
- Еўсцігней Міровіч (1878—1952) — беларускі драматург і тэатральны рэжысёр
- Даніла Міцкевіч (1914—1996) — беларускі дзеяч культуры, вучоны-хімік. Старэйшы сын Якуба Коласа.
- Іван Пуліхаў (1879—1906) — рэвалюцыянер, тэрарыст. Рэшткі Пуліхава перанесеныя сюды са Старажоўскіх могілак
- Мікалай Пятроў (1892—1954) — беларускі вучоны-хірург.
- Парфён Савіцкі (1904—1954) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч
- Нестар Сакалоўскі (1902—1950) — беларускі кампазітар, аўтар музыкі да гімна «Мы, беларусы»
- Эдуард Самуйлёнак (1907—1939) — беларускі празаік, драматург
- Валянцін Таўлай (1914—1947) — беларускі паэт, літаратуразнаўца
- Паўлюк Трус (1904—1929) — беларускі паэт
- Рут Уолер (1921—1946) — амерыканская місіянерка, сябра беларускай місіі ААН у справе дапамогі і аднаўлення
- Аляксандр Чарвякоў (1892—1937) — дзяржаўны дзеяч БССР
- Кузьма Чорны (1900—1944) — беларускі празаік, драматург, публіцыст
- Герасім Якушка (1900—1942) — беларускі архітэктар, галоўны архітэктар Мінска (1936—1941)
Тут месцяцца таксама брацкія магілы салдат Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за Мінск у ліпені 1944 года.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Военное кладбище (руск.) . minsk-old-new.com. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2016. Праверана 4 студзеня 2016.
- ↑ Кастусь Лашкевіч Фотафакт. Вайсковыя могілкі ў Мінску: пантэон герояў. tut.by (2 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2016. Праверана 4 студзеня 2016.
- ↑ Аксенова Анна Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
- ↑ 4,0 4,1 Закончим с Военным — возьмемся за Кальварийское. Чиновники и церковь рассказали про благоустройство кладбищ
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вайсковыя могілкі (Мінск)
- Інтэрактыўная мапа Вайсковых могілак. Спецпраект «Беларускі нацыянальны некропаль» // Радыё Свабода
- Інфармацыя пра пахаванні дарэвалюцыйнага перыяду Ч1 (руск.) . genealogia.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2016. Праверана 5 студзеня 2016.
- Інфармацыя пра пахаванні дарэвалюцыйнага перыяду Ч2 (руск.) . genealogia.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2016. Праверана 5 студзеня 2016.
- Віктар Мухін Вайсковыя могілкі: «Тут маршалы нацыі сьпяць». Наша Ніва (11 снежня 2000). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2016. Праверана 5 студзеня 2016.