Аляксандр Юр’евіч Насонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Насонаў
Oleksandr Nasonov.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Юр’евіч Насонаў
Нарадзіўся 28 красавіка 1992(1992-04-28)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 182 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Львоў
Нумар 13
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2005 — 2006 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў)
2006 — 2007 Сцяг Украіны Відрадны (Кіеў)
2007 Сцяг Украіны РВВФК (Кіеў)
2008 — 2009 Сцяг Украіны Дняпро (Днепрапятроўск)
Клубная кар’ера*
2009 — 2012 Сцяг Украіны Дняпро (Днепрапятроўск) 0 (0)
2012   Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 6 (0)
2012 — 2013 Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 19 (0)
2013 — 2015 Сцяг Украіны Металург (Данецк) 36 (0)
2015 Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 10 (0)
2016 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 2 (0)
2016 — 2018 Сцяг Украіны Марыупаль 43 (0)
2018 Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 9 (0)
2019 — Сцяг Украіны Львоў 9 (0)
Нацыянальная зборная**
2009 — 2011 Сцяг Украіны Украіна (да 19) 19 (1)
2012 — 2014 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 29 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 красавіка 2016.

Аляксандр Насонаў (нар. 28 красавіка 1992, Кіеў) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Львоў».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Футболам пачынаў займацца з 8 гадоў у кіеўскім «Дынама». У структуры гэтага клуба прабыў да 15 гадоў, выступаючы за школу «Відрадны». Пасля таго як абедзве дынамаўскія школы аб’ядналі ў адну, футбаліст не меў магчымасці гуляць у чэмпіянаце Украіны, таму перайшоў у спартыўны інтэрнат РВВФК. Праз тры месяцы дзякуючы знаёмаму бацькі паступіў у футбольную школу «Дняпро» ў Днепрапятроўску[2].

Пасля завяршэння навучання заключыў кантракт з «Дняпро». У гэтай камандзе правёў тры сезоны ў дублі. Пасля прыходу ў «Днепр» Хуандэ Рамаса Насонаў стаў прыцягвацца да трэніровак з асноўнай камандай, але ў Прэм’ер-лізе так і не дэбютаваў[2]. У 2012 годзе па прапанове агента сышоў у арэнду ў луцкую «Валынь»[2]. У гэтай камандзе дэбютаваў у вышэйшым дывізіёне. Пасля трох месяцаў гульняў на правах арэнды Насонаў падпісаў з «Валынню» кантракт на тры гады. Пасля таго, як у луцкай камандзе пачаліся праблемы з фінансаваннем і запазычанасць па зарплаце перад футбалістам, паводле яго слоў, складала паўгода[2], Насонаў падаў дакументы адносна скасавання кантракта ў кантралюючыя органы[3]. Кантракт быў разарваны ў аднабаковым парадку.

Улетку 2013 года заключыў кантракт з данецкім «Металургам». Праз два гады, у ліпені 2015 года, у статусе свабоднага агента вярнуўся ў «Валынь». У камандзе узяў 23 нумар. 1 сакавіка 2016 года пакінуў луцкі клуб[4].

У сакавіку 2016 разам з яшчэ адным украінцам Дзмітрыем Юсавым заключыў гадавы кантракт з беларускім «Гранітам»[5]. Аднак, за мікашэвіцкі клуб толькі выйшаў на замену ў двух матчах, прапусціўшы значны час з-за траўмы, і ў чэрвені 2016 года пакінуў «Граніт»[6]. Неўзабаве далучыўся да марыупальскага «Ільічоўца», які пазней змяніў назву на «Марыупаль».

У ліпені 2018 года стаў іграком кіеўскага «Арсенала», які праз чатыры гады вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. У лютым 2019 года перайшоў у «Львоў».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2009 па 2011 гады гуляў за юнацкія зборныя Украіны.

У 2012 годзе Паўлам Якавенкам быў выкліканы ў моладзевую зборную на Кубак Садружнасці[7], дзе адыграў у двух матчах, стаўшы разам са зборнай бронзавым прызёрам спаборніцтваў. Праз год у складзе моладзевай каманды стаў фіналістам гэтага турніру[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Oleksandr Nasonov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Насонов: «От Ташуева получаем установку даже перед тренировками» (руск.) . Анатолий Волков, Football.ua (28 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2014.
  3. Насонов: «Днепр? Исключено» (руск.) . Максим Сухенко, Football.ua (2 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2014.
  4. Насонов попрощался с «Волынью» (руск.) 
  5. Украинские защитники Насонов и Юсов подписали контракты с «Гранитом»
  6. Футбол. Football.by: защитник Александр Насонов расторг контракт с «Гранитом»
  7. «Молодёжка» готовится к Кубку Содружества (руск.) . ua-Футбол (28 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012.
  8. Сухенко, Максим Диденко, С.Кравченко и Насонов в шаге от Волыни. Football.ua (17 ліпеня 2015). Праверана 17 ліпеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]