ФК Дняпро Дніпро

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ФК Дняпро Днепрапятроўск)
Jump to navigation Jump to search
Дняпро Дніпро
Лагатып
Поўная назва укр.: Футбо́льний Клуб Дніпро́
Мянушкі укр.: Дніпряни (Дняпране)
укр.: Синьо-біло-блакитні (Сіне-бела-блакітныя)
Заснаваны 1918
Горад Дніпро, Украіна
Стадыён Дняпро-Арэна, Дніпро
Умяшчальнасць: 31 003
Уладальнік Ігар Валер’евіч Каламойскі
Галоўны трэнер Аляксандр Паклонскі
Чэмпіянат Аматарскі
2018/19 8 месца ў групе 3
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Дняпро» (укр.: Футбо́льний Клуб Дніпро́) — украінскі футбольны клуб з горада Дніпро. Заснаваны ў 1918 годзе. Двухразовы чэмпіён СССР, уладальнік Кубка СССР (1989). Да другой паловы 2010-х гадоў — адзін з лідараў украінскага футбола. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Дняпро-Арэна», які быў адмыслова пабудаваны да чэмпіянату Еўропы 2012 года, які праходзіў у Польшчы і Украіне і які здольны змясціць 34 тысячы гледачоў. Раней хатнія матчы праходзілі на стадыёне «Метэор», які быў пабудаваны яшчэ ў 1966 годзе.

Клуб традыцыйна мае блакітныя і белыя колеры. Найлепшым бамбардзірам клуба за ўсе часы з'яўляецца Алег Пратасаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1918—1968[правіць | правіць зыходнік]

Каманда была заснавана ў 1918 годзе і называлася «БПІТ» (Бранскі працоўны індустрыяльны тэхнікум). Тэхнікум знаходзіўся ў падпарадкаванні Бранскага завода, цяпер ААТ «Днепрапятроўскі металургічны завод імя Пятроўскага». Каманда ўдзельнічала ў першынстве Екацярынаслава, якое праводзілася ў тыя гады. Пазней, калі пачалася грамадзянская вайна, каманда спыніла сваё існаванне, але ў 1923 годзе адрадзілася пры фабрычна-заводскім вучылішчы, а неўзабаве цалкам перайшла пад апеку завода.

У 1925 годзе яна прадстаўляла Днепрапятроўскі металургічны завод імя Г. І. Пятроўскага і называлася «Петравец». У той час каманда выступала ў першынствах горада, якія праводзіліся двойчы на год (вясной і восенню). Першы поспех «Петравец» святкаваў у 1927 годзе, калі стаў пераможцам вясновага першынства. Але ў наступным годзе ў каманды быў правальны сезон і яна доўга не дамагалася ніякіх поспехаў.

У 1936 годзе «Петравец» атрымаў новую назву «Сталь». З гэтага года ў чэмпіянатах СССР і розыгрышах Кубка краіны сталі прымаць удзел не зборныя каманды гарадоў, рэспублік, а калектывы спартыўных таварыстваў. У першым чэмпіянаце СССР, які адбыўся ўвесну 1936 года, прынялі ўдзел калектывы толькі трох найбуйнейшых гарадоў краіны — Масквы, Ленінграда і Кіева. Гораду Днепрапятроўску далі толькі два месцы: днепрапятроўскае «Дынама» стала адзіным украінскім прадстаўніком у групе «Б», а ў групе «Г» прыняла ўдзел «Сталь». У 1936 годзе «Сталь», бараніла гонар завода імя Пятроўскага, гуляла ў першынстве Украіны сярод калектываў фізкультуры, а таксама ў першым розыгрышы Кубка СССР. У стартавым матчы гэтага турніру ў 1/64 фіналу на сваім полі яна перамагла каманду Бараноўскага фарфоравага завода з лікам 10:0. У 1937 годзе каманда заняла ў групе «Г» 9 месца, на наступны год у групе «Б» — 15 месца. Пасля вайны ў 1946 годзе значна абноўленая «Сталь» прыняла ўдзел у чэмпіянаце СССР. Гуляла яна ў паўднёвай падгрупе і заняла 12 месца.

У наступным годзе каманда выступала лепш, чаму спрыяла аб'яднанне з днепрапятроўскай камандай «Дынама». «Сталь» заняла 4 месца ў другой падгрупе ўкраінскай зоны. У 1948 годзе быў зроблены яшчэ адзін крок наперад. У падгрупе «А» гэтай жа зоны каманда выйшла на другі радок у турнірнай табліцы. Аднак выйсці ў лігу наймацнейшых «Сталь» тады не здолела.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

СССР[правіць | правіць зыходнік]

Украіна[правіць | правіць зыходнік]

Еўракубкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]