Аляксандр (Раеўскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр (Раеўскі)

Адукацыя
Прафесія дыякан
Імя пры нараджэнні Аляксандр Сямёнавіч Раеўскі
Нараджэнне 11 (23) лютага 1868
Смерць 3 снежня 1937(1937-12-03) (69 гадоў)

Епіскап Аляксандр (свецкае імя Мікалай Раеўскі; нарадзіўся 23 лютага 1868, Іваніўка, Кацярынаслаўская губерня  — 3 снежня 1937, Магілёў) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў духоўную семінарыю (1888), 3 курсы Кіеўскай духоўнай акадэміі. Рукапаложаны ў іерэя. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. 26 студзеня 1923 года хіратанісаны ў епіскапа Севастопальскага, вікарыя Таўрычаскага. Пасля пакаяння зноў прыняты ў лона кананічнай РПЦ і прызначаны епіскапам Керчанскім.

Арыштаваны ў 1924 годзе і быў высланы ў Маскву. З 1925 года жыў у Адэсе, з 1926 года у Сімферопалі. З 1928 года епіскап Курскай, потым Кустанайскай епархій. З 1930 года епіскап Смаленскай, з 1931 года Свярдлоўскай, з 1932 года Данской, з 1933 года Бакінскай, з 1934 года зноў Кустанайскай, з 1935 года Акцюбінскай, з  1936 года Омскай епархій. З 16 кастрычніка 1936 года епіскап Магілёўскі.

Арыштаваны 3 верасня 1937 года. 31 кастрычніка 1937 года тройкай НКУС асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і быў расстраляны.

Рэабілітаваны 16 студзеня 1989 года[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Смоленский мартиролог; Степанов (Русак) В. Свидетельство обвинения. 1993. Т. 3. С. 227; НАРБ, ІКБР;