Аляксей Ісаевіч Сідарэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Аляксей Ісаевіч Сідарэнка
Дата нараджэння 14 сакавіка 1914(1914-03-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1980(1980-09-20)[1] (66 гадоў)
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[1] (1950)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Аляксей Ісаевіч Сідарэнка (14 сакавіка 1914 — 20 верасня 1980) — дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1953—1955), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 сакавіка 1914 года. На гістарычны факультэт БДУ паступіў у 1937 годзе (скончыў яго ў 1945 годзе).

У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у складзе 16-й танкавай брыгады на Ленінградскім, Волхаўскім і 3-м Прыбалтыйскім франтах, быў цяжка паранены.

У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1950—1953 гадах быў старшынёй Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў вышэйшай школы і навуковых устаноў. У 1953—1955 годах быў дэканам гістарычнага факультэта БДУ. У 1974 годзе пайшоў на пенсію.

Памёр 20 верасня 1980 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]