Аляксей Аляксеевіч Іваноў
| | |
| Асабістая інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Поўнае імя | Аляксей Аляксеевіч Іваноў |
| Грамадзянства |
|
| Дата нараджэння | 17 мая 1980 (45 гадоў) |
| Месца нараджэння | Віцебск, СССР |
| Рост | 173 зм |
| Вага | 69 кг |
| Кар’ера | |
| Клуб |
|
| Статус | спаборнічае |
| Вынікі | |
| Кубак свету | |
| Дэбют у Кубку свету | 13 лютага 2005 |
| Перамог у Кубку свету | 0 |
| Найлепшая пазіцыя ў Кубку свету | няма ачкоў |
| Дыстанцыйныя віды | няма ачкоў |
| Спрынтарскія віды | няма ачкоў |
| Апошняе абнаўленне: 31 мая 2012 | |
Аляксей Аляксеевіч Іваноў (нар. 17 мая 1980 года, Віцебск, БССР) — беларускі лыжнік, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы.
У Кубку свету Іваноў дэбютаваў у 2005 годзе, у снежні 2006 года ўпершыню трапіў у трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго на сённяшні момант мае 3 трапленні ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, усё ў эстафеце. У асабістых гонках на этапах Кубка свету Іваноў не паднімаўся вышэй 39-га месца і ачкоў у залік Кубка свету не набіраў.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартаваў у трох гонках: 15 км вольным стылем — 60-е месца, дуатлон 15 15 км — 48-е месца, мас-старт 50 км — 45-е месца.
За сваю кар'еру прымаў удзел у двух чэмпіянатах свету, лепшы вынік — 13-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце свету 2007 года, а ў асабістых гонках 36-е месца ў мас-старце на 50 км на тым жа чэмпіянаце.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Іваноў — статыстыка на сайце FIS (англ.)
- Аляксей Іваноў — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)