Аляксей Анатолевіч Лызікаў
Аляксей Анатолевіч Лызікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 верасня 1975 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Анатоль Мікалаевіч Лызікаў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2014) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксей Анатолевіч Лызікаў (нар. 11 верасня 1975, Віцебск) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2014), прафесар (2016).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1998), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 2002).
Працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2002, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, кафедра хірургічных хвароб № 1 з курсам сардэчна-сасудзістай хірургіі, прафесар, з 2014 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: трансплантацыя астраўковых клетак падстраўнікавай залозы; інфекцыя сасудзістых пратэзаў; рэканструкцыйная хірургія аорты.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2004), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010), Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2014) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аутовенозные реконструкции аорто-подвздошного сегмента у пациентов с высоким риском инфекционных осложнений : диссертация … доктора медицинских наук : 14.01.17 : защищена 14.01.2014 : утверждена 28.05.2014 / Лызиков Алексей Анатольевич. — Гомель, 2013.
- Хирургия сосудов : учебное пособие / А. А. Лызиков. — Гомель, 2016.
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хірургі Беларусі