Анатоль Мікалаевіч Лызікаў
Jump to navigation
Jump to search
Анатоль Мікалаевіч Лызікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1952 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1994) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Анатоль Мікалаевіч Лызікаў (нар. 29 кастрычніка 1952, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1974). 3 1982 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1998 года загадчык кафедры). У 2007—2020 гадах — рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па энтэральным зондавым харчаванні пры захворваннях органаў брушной поласці, дыягностыцы і лячэнні захворванняў з дапамогай малаінвазійнай хірургіі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лызікаў Анатоль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 382. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыі:
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Хірургі Беларусі
- Рэктары Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта