Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ГДМУ
Выгляд
| Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі | |
|---|---|
| Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
| Заснаваны | 2017 |
| Месцазнаходжанне |
|
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ГДМУ — структурнае падраздзяленне Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Датай адкрыцця факультэта, згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, лічыцца 3 студзеня 2017 года.
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]У структуры факультэта (загад рэктара ад 01.03.2018 № 59) былі наступныя кафедры:
- паліклінічнай тэрапіі і агульнаўрачэбнай практыкі з курсам ФПКіП;
- фтызіяпульманалогіі з курсам ФПКіП;
- сацыяльна-гуманітарных дысцыплін;
- неўралогіі і нейрахірургіі з курсам медыцынскай рэабілітацыі;
- псіхіятрыі, наркалогіі і медыцынскай псіхалогіі;
- атарыналарынгалогіі з курсам афтальмалогіі.
З аднаўленнем медыка-прафілактычнага факультэта ў 2024 годзе на факультэце — наступныя кафедры:
- унутраных хвароб № 2 з курсам ФКПіП;
- замежных моў;
- неўралогіі і нейрахірургіі з курсамі медыцынскай рэабілітацыі, ФКПіП;
- атарыналарынгалогіі з курсамі афтальмалогіі і стаматалогіі;
- паліклінічнай тэрапіі і агульнаўрачэбнай практыкі з курсам ФПКіП.
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Наталля Віктараўна Галіноўская (з 2017)