Перайсці да зместу

Аляксей Дзмітрыевіч Гаркавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Дзмітрыевіч Гаркавы
Дата нараджэння 2 лютага 1902(1902-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1941(1941-10-29) (39 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў пагранічныя войскі[d]
Званне маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Дзмітрыевіч Гаркавы (2 лютага 1902, сяло Дварычна — 29 кастрычніка 1941, Неўскі пятачок) — савецкі афіцэр-памежнік, маёр.

Нарадзіўся 2 лютага 1902 (па іншых дадзеных — 1905 г.) года ў сяле Двурэчная Купянскага павета Харкаўскай губерні. У памежных войсках з 1924 года на сярэднеазіяцкай мяжы. Браў актыўны ўдзел у баях з басмачамі, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

З 1926 года сябра ВКП (б). З 28 чэрвеня па 5 ліпеня 1941 года ў складзе 102-га (Элісенваарскага) пагранатрада ўпарта абараняў савецка-фінскую мяжу, потым з баямі выходзіў з акружэння разам са сваёй заставай і сям’ёй. За гэты подзвіг быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

У верасні 1941 года яму было прысвоена званне маёра.

Загінуў 29 кастрычніка 1941 года на Неўскім пятачку. Пахаваны ў лесе, за 600 м на ўсход ад платформы Цеплабетонная.

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1