Аляксей Людвігавіч Кігн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Людвігавіч Кігн
маршалак шляхты Рагачоўскага павета
1896 — 1903

Нараджэнне
Бацька Людвіг Кігн[d]
Маці Лізавета Іванаўна Паўлоўская
Веравызнанне праваслаўе
Адукацыя

Аляксей Людвігавіч Кігн (руск.: Алексей Людвигович Кигн) — дзяржаўны службовец.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з небагатай сям’і нямецкіх перасяленцаў, якія атрымалі ў XVII стагоддзі шляхецкую годнасць. Бацька пісьменніка — выхадзец з Прусіі, меў прозвішча Kuhn, якое пры перасяленні яго продкаў у Рэч Паспалітую ў XVIII стагоддзі была запісана як Кігн. Бацька і дзядзька Аляксея сталі першымі ў родзе каталікамі. Маці Лізавета Іванаўна Паўлоўская была збіральніцай беларускага фальклору. Бацька, Людвіг Іванавіч, быў чыноўнікам сярэдняга звяна.

Аляксей Людвігавіч Кігн нарадзіўся ў Тамбове. Праваслаўны. Меў брата Уладзіміра[ru] (1856—1908), пісьменніка, дзяржаўнага, грамадскага і культурнага дзеяча. Недзе ў 1860 г. сям’я пераехала ў Фёдараўку Рагачоўскага павета.

Скончыў курс Нова-Аляксандраўскага інстытута сельскай гаспадаркі.

На 1883 год яго маці валодаў вёскай Фёдараўка (2063 дзес. зямлі, вадзяны млын, сукнавальня).

У 1896—1903 гадах маршалак шляхты Рагачоўскага павета[1]. Сапраўдны стацкі саветнік.

Аляксей Людвігавіч на 1910 г. валодаў маёнткам Дзедлава, хутарамі — Доўск, Заложжа і Кацін.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1893 годзе ажаніўся з Аляксандрай з Астроўскіх, дачкой дырэктара Дваранскага сялянскага банка ў Магілёве, уласніка маёнтка Шчыбрын пад Рагачовам. Разам яны выхавалі траіх дзяцей: сыноў Уладзіміра і Аляксея, дачку Вольгу[2].

Зноскі

  1. Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
  2. Мадера для Дедлово