Лізавета Іванаўна Паўлоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лізавета Іванаўна Паўлоўская
Дата нараджэння 1830
Месца нараджэння
Дата смерці 1915
Муж Людвіг Кігн[d]
Дзеці Аляксей Людвігавіч Кігн і Уладзімір Людвігавіч Кігн[d]
Род дзейнасці збіральнік фальклору
Альма-матар

Лізавета Іванаўна Паўло́ўская (1830, г. Магілёў — 1915) — збіральніца беларускага фальклору.

Скончыла Магілёўскую гімназію. Жыла ў в. Фёдараўка Рагачоўскага павета (2063 дзес. зямлі, вадзяны млын, сукнавальня). Склала зборнікі «Народныя беларускія песні» (выдадзены 1853 на рускай мове ў Пецярбургу пад крыптонімам Е. П.), куды ўвайшлі творы каляндарна-абрадавай і пазаабрадавай народнай лірыкі, запісаныя ў Быхаўскім павеце. Значнае месца ў кнізе адведзена апісанню мясцоваму вясельнага абраду і тэкстам звязаных з ім песень (пераклады недасканалыя).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Людвігам Кігнам мела сыноў Аляксея, рагачоўскага маршалка, і Уладзіміра[ru] (1856—1908), пісьменніка, дзяржаўнага, грамадскага і культурнага дзеяча, і дачку Вольгу. Пасля забойства Уладзіміра пабудавала ў памяць пра сына мураваную школу ў суседнім сяле Асмолавічы[1] (будынак, верагодна, захаваўся).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]