Аляксей Паўлавіч Шалякін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Паўлавіч Шалякін
Дата нараджэння 13 ліпеня 1906(1906-07-13)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1974
Альма-матар
Месца працы
Член у

Аляксей Паўлавіч Шалякін (13 ліпеня 1906, Пецярбург — пасля 1974) — беларускі і расійскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1931 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў архітэктарам Маскоўскага аэрапорта, у Міністэрстве сувязі СССР, з чэрвень 1946 па чэрвень 1948[1] года галоўным архітэктарам Курска. 16 чэрвеня 1946 года быў арыштаваны па справе паэта Данііла Андрэева[ru]. Працаваў у праектных арганізацыях Сыктыўкара, з пачатку 1950-х гадоў Уладзіміра, Іванава, з 1960 па 1969 год — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года. Пражываў у Ленінградзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): галоўная зала Акруговага Дома афіцэраў па пр. Рэвалюцыі, 32 у Варонежы (1945), праект унутранага аздаблення канцэртнай залы музвучылішча[1] па вул. Леніна, 75 у Курску (1946), праекты райкамаў паўторнага выкарыстання для Курскай вобласці (1948, у сааўтарстве)[2], праекты планіровак новых кварталаў у слабодах Курска[1] , пасёлак аэрапорта «Унукава», планіроўка і забудова жылых раёнаў Уладзіміра, Іванава, Прыволжска (1931—1959), раёнаў Зялёны Луг-1, 2, Чыжоўка-1, 2, квартала БондараўскаяВысокая ў Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

  1. а б в Холодова Е. В. Зодчие Курского края ХУП-ХХ веков. 2003, — 280 с.
  2. Архитекторы и авторы проектов. Шелякин А. П.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]