Аляксей Пятровіч Айдараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Пятровіч Айдараў
Род дзейнасці біятланіст
Дата нараджэння 15 лістапада 1974(1974-11-15) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства

Аляксей Пятровіч Айдараў (15 лістапада 1974, Арцёмаўскі, Свярдлоўская вобласць) — беларускі і ўкраінскі біятланіст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).

Займаецца біятлонам з 1984, з 2006 года прадстаўляе на міжнароднай спартыўнай арэне Украіну. Першым трэнерам быў Фефелаў Сяргей. Трэнерам у юніёрскім узросце быў Свісцельнікаў Ігар Пятровіч. Пачынаў займацца на лыжнай базе «Сняжынка», якая належыла Ягоршынскаму радыёзаводу. Вучыўся ў сярэдняй школе № 56 станцыі Ягоршына г. Арцёмаўскі.

Аляксей з'яўляецца спартсменам году Беларусі (1998), разам з Уладзімірам Самсонавым і Іванам Іванковым.

10 чэрвеня 2008 г. украінскі біятланіст Аляксей Айдараў прыняў рашэнне аб завяршэнні кар'еры.