Аляксей Пятровіч Красільнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Пятровіч Красільнікаў
Дата нараджэння 19 лютага 1918(1918-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1998(1998-07-21) (80 гадоў)
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, бактэрыёлаг, мікрабіёлаг
Навуковая сфера лептаспіроз, атрафічны рыніт[d], унутрыбальнічныя інфекцыі[d], прамянёвая хвароба[d] і дызентэрыя[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1968)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Аляксей Пятровіч Красільнікаў (19 лютага 1918, в. Макачава, цяпер Выцягорскі раён, Валагодская вобласць — 21 ліпеня 1998) — беларускі мікрабіёлаг і педагог. Заслужаны работнік Вышэйшай школы БССР (1987). Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1968)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ладэйнапольскую фельчарска-акушэрскую школу (1936). Загадчык фельчарска-акушэрскага пункта ў Валагодскай вобласці (1936—1938)[1].

Удзельнік савецка-фінскай, Вялікай Айчыннай войнаў[1].

Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага інстытута ў 1953 годзе аспірант (1953—1956), асістэнт (1956—1958), дацэнт (1958—1962), загадчык (1962—1989), прафесар (1989—1998) кафедры мікрабіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова — галоўны бактэрыёлаг і старшыня лабараторнага савета Міністэрства аховы здароўя БССР[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Шырокае кола навуковых інтарэсаў: лептаспіроз, склерома, азена, унутрыбальнічныя інфекцыі, прамянёвая хвароба, дызентэрыя[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 118—119; Алексей Петрович Красильников (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1988. — № 4. — С. 90.