Алімпійская хартыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алімпійская хартыя — збор статутных дакументаў па пытаннях алімпійскага руху. Зацверджана ў 1894 годзе Міжнародным спартыўным кангрэсам у Парыжы. Вызначае асноўныя мэты, прынцыпы, палажэнні і правілы арганізацыі і правядзення Алімпійскіх гульняў. Галоўныя палажэнні Алімпійскай хартыі распрацаваны П'ерам дэ Кубертэнам. Складаецца з 5 раздзелаў, афіцыйных тлумачэнняў і інструкцый, якія маюць абавязковы характар. Да Алімпійскай хартыі прыкладаюцца правілы правядзення рэгіянальных гульняў, якія апякуе Міжнародны алімпійскі камітэт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]