Алімпійскі камітэт Канады

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Алімпійскі камітэт Канады (англ.: Canadian Olympic Committee, фр.: Comité olympique canadien, АКК (англ. і фр. COC) — некамерцыйная арганізацыя, якая прадстаўляе канадскіх спартсменаў у Міжнародным алімпійскім камітэце (МАК) і на Панамерыканскіх гульнях. Афіцыйна прызнаны МАК у 1907 годзе. На цяперашні момант уключае 464 члена.

Штаб-кватэра арганізацыі ў Таронта, Антарыа. Дзеючы прэзідэнт — Майкл Чэмберс.

29 мая 2009 года АКК і Алімпійская асацыяцыя Барбадаса падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве паміж двума органамі. Гэта прапанова дазволіць наладзіць больш цесныя партнёрскія адносіны паміж спартыўнымі федэрацыямі Канады і Барбадаса са спартсменамі.