Алімпік (паўвостраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўвостраў Алімпік
Olympic Peninsula
47°47′54″ пн. ш. 123°37′05″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Плошча9 300 км²
Найвышэйшы пункт2 429 м
Краіна
Алімпік (паўвостраў) (ЗША)
Паўвостраў Алімпік Olympic Peninsula
Паўвостраў Алімпік
Olympic Peninsula
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта паўвострава Алімпік з нацыянальным паркам Алімпік
Нацыянальны марскі запаведнік Паўвострава Алімпк
Рака Квітс
Гара Алімпус
Кліматычная карта паўвострава Алімпік у адпаведнасці з класіфікацыяй кліматаў Кёпена

Алімпік (англ.: Olympic Peninsula) — паўвостраў у ЗША, які займае захад і паўночны захад штата Вашынгтон, знаходзіцца на паўночны захад ад сталіцы штата Алімпія і на захад ад Сіэтла.

З кантынентам паўвостраў злучаны з поўдня. На ўсходзе берагі Алімпіка абмываюць воды заліва П’юджэт-Саўнд, з захаду — Ціхага акіяна. Да поўначы размешчаны праліў Хуан-дэ-Фукаа, які падзяляе паўвостраў з востравам Ванкувер. Берагавая лінія Алімпіка моцна парэзана.

У цэнтральнай частцы паўвострава размешчаны нацыянальны парк Алімпік, дзе растуць дажджавыя лясы ўмеранага клімату.

Паўвостраў гарысты, асабліва ў цэнтральнай частцы. Найвышэйшы пункт паўвострава — гара Алімпус (англ.: Mount Olympus), вышыня над узроўнем мора якой дасягае 2427 м. На паўвостраве таксама мноства невялікіх азёр і горных рэчак.

На паўвостраве знаходзіцца таксама і самая заходняя кропка «кантынентальных штатаў» ЗША — мыс Алава.

Самы буйны населены пункт на паўвостраве — горад Порт-Анджэлес (18,3 тыс., 2000).