Ванкувер (востраў)
Ванкувер | |
---|---|
англ. Vancouver Island | |
Набярэжная ў Вікторыі | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 31 285 км² |
Насельніцтва | 723 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 23,11 чал./км² |
Размяшчэнне | |
49°36′32″ пн. ш. 125°38′52″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Правінцыя | Брытанская Калумбія |
![]() |
Ванкувер (англ.: Vancouver Island) — востраў, размешчаны на заходнім узбярэжжы Канады ў правінцыі Брытанская Калумбія. Амываецца Ціхім акіянам на захадзе, пралівам Хуан-дэ-Фука (па-англійску: Strait of Juan de Fuca) на поўдні і пралівам Джорджыя (па-англійску: Strait of Georgia) на ўсходзе.
Прыгажосць і веліч рознабаковай прыроды вострава дзівіла ўсіх падарожнікаў, пачынаючы з капітана Кука, які першы высадзіўся на тутэйшых берагах у 1778 годзе.
У 2005 годзе насельніцтва вострава складала прыблізна 723 000 чалавек. Найбуйнейшым горадам з'яўляецца Вікторыя, сталіца Брытанскай Калумбіі, размешчаная на паўднёва-ўсходнім канцы вострава. Акрамя Вікторыі, да ліку асноўных па насельніцтву гарадоў адносяцца Нанайма (па-англійску: Nanaimo), Данкан (па-англійску: Duncan), Порт-Альберні (па-англійску: Port Alberni), Кортні (па-англійску: Courtenay), Кэмпбэл-Рывер (па-англійску: Campbell River), а ў паўночнай частцы вострава — Порт-Гардзі (па-англійску: Port Hardy) і Порт МакНіл (па-англійску: Port McNeill)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Vancouver Island Tourist Guide (англ.) — турыстычны даведнік вострава
|