Перайсці да зместу

Алісэ Брага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алісэ Брага
парт.: Alice Braga
Дата нараджэння 15 красавіка 1983(1983-04-15)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Ana Braga[d]
Адукацыя
Прафесія сцэнарыст, кінаактрыса, тэлеактрыса, кінапрадзюсар, тэлепрадзюсар, video game actor, актрыса агучвання, актрыса
Кар’ера 1998 — наш час
Кірунак Драма
Трылер
Баявік
Меладрама
IMDb ID 0103797
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алісэ Брага Мараеш (парт.: Alice Braga Moraes, нар. 15 красавіка 1983(1983-04-15)[1], Сан-Паўлу) — бразільская актрыса, фотамадэль.

Нарадзілася ў каталіцкай сям’і. Маці Алісэ — актрыса Ганна Брага — з дзяцінства вадзіла дачку на здымачныя пляцоўкі, што абудзіла цікавасць дзяўчынкі да акцёрства. Яна пачала ўдзельнічаць у школьных спектаклях, а потым і ў камерцыйных радыёперадачах.

У кіно дэбютавала ў 1998 годзе, але сапраўдны поспех да актрысы прыйшоў у 2002 годзе пасля таго, як яна сыграла Анжаліку ў бразільскім фільме «Горад Бога» і нават была намінаваная на нацыянальную кінапрэмію. Зняўшыся ў каля тузіну фільмаў за пяць гадоў, Алісэ Брага прыцягнула да сябе ўвагу галівудскіх прадзюсараў.

Міжнароднае прызнанне прыйшло да яе пасля фільма «Я — легенда», які выйшаў на экраны ў 2007 годзе, з Уілам Смітам у галоўнай ролі. У 2008 годзе Брага грала ў фільме Дэвіда Мемета «Чырвоны пояс». Яна ўвайшла ў акцёрскі ансамбль з удзелам Шона Пена і Харысана Форда ў карціне «Пераправа» (анг. Crossing Over), якая расказвае пра жыццё імігрантаў у Лос-Анджэлесе і іх спробах атрымаць амерыканскае грамадзянства.

Яна зноў папрацавала разам з рэжысёрам «Горада Бога» Фернанду Мейрэлішам, выканаўшы адну з вядучых роляў у яго фільме «Слепата», знятага паводле рамана лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жазэ Сарамага. Пасля гэтай працы актрыса знялася ў галоўных жаночых ролях такіх буйных галівудскіх праектаў як «патрашыцель» і «Драпежнікі», а таксама ў аднайменнай экранізацыі рамана Паўла Каэльё «Адзінаццаць хвілін».

Сярод іншых яе прыкметных кінапрац — драма аб небяспеках любоўнага трохвугольніка «Ніжні горад» (2005), эксцэнтрычная камедыя парт. O Cheiro do Ralo (2007), а таксама роля бесклапотнай студэнткі мастацкай школы ў фільме ісп.. Sólo Dios Sabe (2006) з Дыега Лунай, прэм’ерны паказ якога адбыўся на кінафэсце «Санденс». Яшчэ адзін фільм 2006 года ў духу «незалежнага кіно» — англ. A Journey to the End of the Night з Брэнданам Фрэйзер і Мосам Дэфам, дзеянне якога разгортваецца на фоне бразільскай індустрыі гандлю секс-паслугамі.

Брага свабодна гаворыць на партугальскай, іспанскай і англійскай.

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2002
ф Горад Бога Cidade de DeusАнжаліка
2005
ф Ніжні горад Cidade baixaКарына
2007
ф Я — легенда I Am LegendГанна
2008
ф Чырвоны пояс RedbeltСандра Тэры
2008
ф Слепата BlindnessЖанчына ў цёмных ачках
2009
ф Пераправа Crossing OverMireya Sanchez
2010
ф Патрашыцелі Repo MenБэт
2010
ф Драпежнікі PredatorsІзабелль
2011
ф Абрад The RiteАнджэліна
2011
ф Адзінаццаць мінуць Eleven Minutes
2013
ф Элізіум Elysium
  1. 1 2 Babesdirectory — 2020. Праверана 3 чэрвеня 2022.