Аліўе Польж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аліўе Польж
Род дзейнасці парфумер
Дата нараджэння 1974
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Жак Польж

Аліўе Польж (фр.: Olivier Polge, 1974, Грас) — французскі парфумер, стваральнік водараў для Chanel (Misia, Boy, No. 5 L’eau і іншыя).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Грасе ў 1974 годзе ў сям’і вядомага парфумера Жака Польжа, які працаваў у Chanel працягу 37 год[1].

Пасля заканчэння школы не стаў працягваць справу бацькі, а паступіў на факультэт гісторыі мастацтваў. Аднак, праходзячы пасля першага курса практыку ў International Flavors & Fragrances, зразумеў, што яго сапраўднае прызванне — стварэнне водараў. Прафесіі парфумера навучаўся ў ACM, пасля чаго прайшоў стажыроўку ў Charabot.

З 1998 года супрацоўнічаў з International Flavors & Fragrances. Праца ў IFF была вельмі плённай, Аліўе Польжам было створана шмат паспяховых водараў. У 2009 года ён быў удастоены Prix International du Parfum — значнай ўзнагароды ў свеце парфумерыі. У лютым 2015 года, пасля выхада бацькі на пенсію, змяніў яго на пасадзе парфумера дому Chanel[1].

Водары, створаныя Аліўе Польжам[правіць | правіць зыходнік]

  • ALIEN Mugler
  • Eau Parfumée au Thé Rouge Bvlgari
  • Christian Dior Homme
  • The One for Men Dolce & Gabbana
  • Cuir Beluga Guerlain
  • Salvatоre Ferragamо F fоr Fascinating
  • Salvatоre Ferragamо F Pour Homme
  • Apparition for men Emanuel Ungaro
  • Apparition Homme Intense Emanuel Ungaro
  • Breil for Women ад Breil
  • Kenzо Pоwer
  • Friends Men Moschino
  • Armani Code for women ад Giorgio Armani
  • Balenciaga Paris
  • Vintage by Kаte Моѕѕ
  • Misia les exclusifs de Chanel
  • Chance eau vive
  • Boy les exclusifs de Chanel
  • N°5 l’eau

Зноскі