Амазонамахія
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Amazonomachy_Halicarnassus_BM_1022.jpg/250px-Amazonomachy_Halicarnassus_BM_1022.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Herakles_Amazones_Staatliche_Antikensammlungen_1711.jpg/250px-Herakles_Amazones_Staatliche_Antikensammlungen_1711.jpg)
Амазонамахія (грэч. Ἀμαζονομαχίαι) — барацьба старажытнагрэчаскіх герояў Белерафонта, Геракла, Тэсея, Ахіла і іншых з амазонкамі — ваяўнічым племем жанчын.
Папулярны сюжэт у грэчаскім і эліністычным мастацтве, у прыватнасці, у вазапісе. Паводле меркавання навукоўцаў, амазонамахія магла сімвалізаваць перамогу грэчаскай культуры над варварамі. Матывы амазонамахіі распрацоўваліся і ў постантычным мастацтве, асабліва ў стылі барока[1].
Самыя вядомыя прыклады[правіць | правіць зыходнік]
- Фідый адлюстраваў сцэну амазонамахіі на шчыце Афіны Парфенас — манументальнай статуі, пастаўленай у Парфеноне.
- Мікан, афармляючы Стоя Пікіле, пабудаваную на Афінскай агоры, таксама адлюстраваў сцэну амазонамахіі.
- Фрагмент амазонамахіі адлюстраваў Скопас на скульптурным мармуровым фрызе Галікарнаскага маўзалея. (Цяпер Брытанскі музей, Лондан)[2].
- Шматфігурная мазаіка з Апалоніі Ілірыйскай таксама адлюстравае сцэну амазонамахіі[3].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амазонамахія
- Вялікі Энцыклапедычны слоўнік