Скопас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Скопас
Фатаграфія
Дата нараджэння: каля 395 да н.э.
Месца нараджэння:
Дата смерці: 350 да н.э.
Род дзейнасці: скульптар, архітэктар
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ско́пас (грэч.: Σκόπας, Skopas; каля 395 да н.э., Парас — 350 да н.э.) — старажытнагрэчаскі скульптар і архітэктар эпохі позняй класікі, прадстаўнік новаатычнай школы. Адзін з першых майстроў грэчаскай класікі, які аддаў перавагу мармуру, практычна адмовіўшыся ад выкарыстання бронзы, упадабанага матэрыялу папярэдніх майстроў, у прыватнасці Мірана і Паліклета.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скопас нарадзіўся на востраве Парас каля 395 гады да н.э. Працаваў у такіх грэчаскіх і малаазійскіх гарадах, як Тэгея (цяпер Піялі), Галікарнас (цяпер Бодрум у Турцыі) і інш. Супрацоўнічаў з Праксіцелем. Удзельнічаў у будаўніцтве храма Афіны ў Тэгеі (350—340 да н.э.) і маўзалея ў Галікарнасе (сярэдзіна IV ст. да н.э.), выступаючы і як архітэктар, і як разьбяр.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Скопас. Бітва грэкаў з амазонкамі. Фрагмент фрыза Галікарнаскага Маўзалея
Менада

Сярод твораў Скопаса, якія дайшлі да нас, самым значным лічыцца фрыз маўзалея ў Галікарнасе з выявай амазонамахіі (створаны сумесна з Брыяксісам, Леахарам і Цімафеем; фрагменты — у Брытанскім музеі). Многія працы Скопаса вядомыя па рымскіх копіях («Потас», «Малады Геракл», «Мелеагр», «Менада»). Адмовіўшыся ад традыцыйнага для грэчаскай класікі стылю, заснаванага на ідэі гармоніі і спакою, Скопас увёў у выяўленчае мастацтва тэму душэўных перажыванняў, барацьбы жаданняў. Для гэтага ён выкарыстоўваў дынамічную кампазіцыю і наватарскія выразныя прыёмы лепкі партрэтаў (глыбока пасаджаныя вочы, маршчыны і да т.п.).

У гонар Скопаса названы кратар на Меркурыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чубова А. П. Скопас. — Л.—М., 1959.
  • Arias P. E. Scopas. — Roma, 1952.
  • Andreas Linfert. Von Polyklet zu Lysipp. Polyklets Schule und ihr Verhältnis zu Skopas v. Paros. — Diss. Freiburg i. B., 1965.
  • Andrew F. Stewart. Skopas of Paros. — Noyes Pr., Park Ridge, N.Y. 1977. — ISBN 0-8155-5051-0.
  • Andrew Stewart. Skopas in Malibu. The head of Achilles from Tegea and other sculpures by Skopas in the J. Paul Getty Museum. — J. Paul Getty Museum, Malibu, Calif. 1982. — ISBN 0-89236-036-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]