Амалфея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амалфея
Jakob Jordaens 006 (cropped).jpg
Міфалогія старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Пол жанчына
Бацька Акіян, Melissus of Crete[d], Haimonios[d] або Геліяс
Маці Тэфіда[d]
Дзеці Adrasteia[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Каза Амалфея. Скульптура Берніні
Нікала Пусэн «Выхаванне Юпітэра»

Амалфея, Амалтэ́я, Амальтэ́я (стар.-грэч.: Ἀμάλθεια, літар. «далікатная багіня») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — легендарная каза, якая выгадавала сваім малаком немаўля Зеўса на востраве Крыце[2] ў пячоры Казінай гары (стар.-грэч.: Αἰγαῖον ὄρος) у той час, калі багіня Рэя хавала юнага бога ад яго бацькі Кронаса. Калі нарадзіўся Зеўс, нарадзіла на свет двух казлянят[3]. Паводле Мусея, шкуру гэтай казы (Эгіду) Зеўс выкарыстоўваў для шчыта падчас вайны з тытанамі[4].

Паводле іншай версіі, гэта (паводле Мусея) німфа, у якой была каза (дачка Гелія). Амалфея была дачкой Гемонія і валодала цудоўным бычыным рогам[5]. Рог згадвае Анакрэонт[6]. Або дачка Акіяна (ці Мелісея)[7]. Або Амалфея — дачка Алена[8]. Амалфея павесіла Зеўса ў калысцы на дрэва, каб яго нельга было знайсці ні на небе, ні на зямлі, ні ў моры[9], калі яго шукаў Крон.

Пасля сваёй перамогі казу Зеўс зрабіў сузор’ем[10], а таксама яе казлянят[3].

У гонар Амалфеі названы астэроід (113) Амальтэя, адкрыты ў 1871 годзе, а таксама спадарожнік Юпітэра Амальтэя, адкрыты ў 1892 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.65; Любкер Ф. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.86
  2. Калімах. Гімны I 49; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 7; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 70, 3; Нон. Дзеянні Дыяніса XXVII 294
  3. а б Гігін. Астраномія II 13, 3
  4. Мусей, фр.3 Керн = Лактанций. Божественные установления I 21, 39
  5. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 7, 5
  6. Анакрэонт, фр.16 Пейдж
  7. Гігін. Міфы 182; Лактанцый. Боскія ўсталяванні I 22, 19
  8. Примечания Е. Г. Рабинович в кн. Сенека. Трагедии. М., 1983. С.395
  9. Гігін. Міфы 139
  10. Мусей, фр.3 Керн = Псеўда-Эратасфен. Катастэрызмы 13

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]