Перайсці да зместу

Амальтэя (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амальтэя
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Эдвард Эмерсан Барнард[1]
Дата адкрыцця 9 верасня 1892[1]
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 181 400 км[2]
Эксцэнтрысітэт 0,00319 ± 0[3]
Перыяд абарачэння 0,49817943 суткі[4]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 2,1 ± 0,4 zettagram[5]
Атмасфера няма

Амальтэяспадарожнік Юпітэра, найбуйнейшы ў сістэме Юпітэра пасля галілеевых спадарожнікаў.

Адкрыццё і назва

[правіць | правіць зыходнік]

Амальтэя была адкрыта Эдуардам Барнардам 9 верасня 1892 года. Яна стала апошнім спадарожнікам, адкрытым з дапамогай непасрэднага назірання (а не метадам фатаграфіі) і першым спадарожнікам Юпітэра, выяўленым пасля адкрыцця галілеевых спадарожнікаў ў 1610 годзе.

Назва «Амальтэя» была зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам у 1975, але нефармальна выкарыстоўвалася і раней па прапанове К. Фламарыёна. Да 1975 спадарожнік быў таксама вядомы пад пазначэннем «Пяты спадарожнік Юпітэра».

Амальтэя названая ад імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі — казы (у больш позніх варыянтах міфа — німфы), якая выгадавала малаком немаўля-Зеўса (у рымскім пантэоне — Юпітэра), хаваецца ад гневу свайго бацькі Кронаса (у рымскім пантэоне — Сатурна).