Перайсці да зместу

Джавані Ларэнца Берніні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Берніні)
Джавані Ларэнца Берніні
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 7 снежня 1598(1598-12-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 1680(1680-11-28)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Італія
Бацька П'етра Берніні[5]
Жонка Caterina Tezio[d]
Дзеці Даменіка Берніні[d]
Род дзейнасці скульптар, дзеяч мастацтваў, мастак, архітэктар, архітэктурны чарцёжнік, дызайнер
Жанр скульптура, архітэктура
Мастацкі кірунак барока
Заступнікі Шыпіёнэ Баргезэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джавані Ларэнца Берніні, Джан Ларэнца Берніні (італ.: Giovanni Lorenzo Bernini; 7 снежня 1598, Неапаль — 28 лістапада 1680, Рым) — італьянскі архітэктар і скульптар, самы значны прадстаўнік рымскага і ўсяго італьянскага барока, вучань свайго бацькі П’етра Берніні. Творчасць Джавані Берніні можа служыць эталонам эстэтыкі барока, для яе характэрны «павышаная эмацыйнасць, тэатральнасць, актыўнае проціборства прасторы і масы, спалучэнне рэлігійнай афектацыі з падкрэсленай пачуццёвасцю»[6].

Яго архітэктурныя пабудовы вылучаюцца прасторавым размахам і пышнасцю дэкору, дынамікай формаў, перспектыўнымі і светлавымі эфектамі, цэласным сінтэзам мастацтваў (ансамбль плошчы Святога Пятра, 1657—63, і царква Сант-Андрэа, 1653—58, фантан на П’яцца Навона, 1648—51, у Рыме). Арганічна спалучаў архітэктуру і скульптуру, выкарыстоўваў розныя матэрыялы, размалёўку, пазалоту (інтэр’еры сабора Святога Пятра, 1657—66).

Скульптуры Берніні ўласцівыя імклівасць руху, спалучэнне рэлігійнай афектацыі і экзальтацыі пачуццяў («Апалон і Дафна», 1622—25; «Экстаз святой Тэрэзы», 1644—52; капэла Карнара ў царкве Санта-Марыя дэла Віторыя, усе ў Рыме). У творчасці Берніні сфарміраваўся тып параднага партрэта барока з яго рэалістычнай дакладнасцю, псіхалагічнай вастрынёй і дэкар. пышнасцю («Людовік XIV»).

Яго творчасць зрабіла вялікі ўплыў на еўрапейскае мастацтва XVII—XVIII стагоддзяў.

Ключовыя творы:

У масавай культуры

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Анёлы і дэманы» — раман, героі якога разгадваюць загадкі, пакінутыя Берніні.

Зноскі