Перайсці да зместу

Амр ібн аль-Ас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амр ібн аль-Ас
عمرو بن العاص
Род дзейнасці военачальнік, дыпламат і дзяржаўны дзеяч
Дата нараджэння 570[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 664[2][3]
Месца смерці
Веравызнанне іслам
Бацька Al-'As ibn Wa'il[d]
Маці Salma bint Harmalah[d]
Жонка Ум Кульсум бінт Укба[d] і Rayta bint Munabbih[d]
Дзеці Абдулах ібн Амр[d] і Muhammad ibn Amr ibn al-'As[d]
Прыналежнасць Праведны халіфат[d] і Амеядскі халіфат
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Амр ібн аль-Ас (عمرو بن العاص), або Амру (каля 573 або 583 — 6 студзеня 664) — арабскі военачальнік, дыпламат і дзяржаўны дзеяч.

Першапачаткова адзін з непрымірымых ворагаў Мухамеда і яго вучэння, але затым адзін з самых дбайных яго паслядоўнікаў.

Імя яго, як заваёўніка, непарыўна звязана з гісторыяй першых часоў ісламу. Пры Халіфе Абу Бакры Амр ібн аль-Ас заваяваў Сірыю, а пры халіфе Умары Егіпет, пасля чаго мусульманамі пад яго камандаваннем былі захопленыя памежныя правінцыі да самага Трыпаліса.

Ва ўсіх заваяваных краінах ён арганізаваў дзяржаўную ўладу, прывёў у парадак ўрадавыя ўстановы і тым нямала садзейнічаў прымірэнню заваяваных народаў з ісламам. Пасля забойства халіфа Усмана ён прыняў бок Муавія I. Калі ж Муавія быў абвешчаны халіфам, ён зрабіў Амра сваім намеснікам у Егіпце, дзе той і заставаўся да самай сваёй смерці.

Амр ібн аль-Ас памёр у 664 годзе ў Фустаце.

Зноскі

  1. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129982091 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 4 мая 2026.
  2. ↑ Али-заде, Айдын Ариф оглы Исламский энциклопедический словарь — М.: Ансар, 2007.
  3. ↑ Амру // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 673.