Амеядскі халіфат
| Гістарычная дзяржава | |||
| Амеядскі халіфат | |||
|---|---|---|---|
| араб. الخلافة الأموية | |||
|
|||
|
Халіфат Амеядаў да 750 годзе |
|||
|
661 — 750
|
|||
| Сталіца | Дамаск | ||
| Мова(ы) | Арабская мова | ||
| Афіцыйная мова | арабская | ||
| Рэлігія | Іслам | ||
| Грашовая адзінка | Дынар | ||
| Плошча | 15 000 000 км² | ||
| Насельніцтва | каля 62 млн. чал. (арабы, персы, копты, берберы, сірыйцы, іспанцы і інш.) | ||
| Форма кіравання | манархія | ||
| Дынастыя | Амеяды | ||
| Дамаскі халіф | |||
| • 661—680 | Муавія I ібн Абу Суф'ян | ||
| • 680—683 | Язід I ібн Муавія | ||
| • 683—684 | Муавія II ібн Язід | ||
| • 684—685 | Марван I ібн аль-Хакам | ||
| • 685—705 | Абдул-Малік ібн Мерван | ||
| • 705—715 | Аль-Валід I ібн Абдул-Малік | ||
| • 715—717 | Сулейман ібн Абдул-Малік | ||
| • 717—720 | Умар ібн Абдул-Азіз | ||
| • 720—724 | Язід II ібн Абдул-Малік | ||
| • 724—743 | Хішам ібн Абдул-Малік | ||
| • 743—744 | Аль-Валід II ібн Язід | ||
| • 744 | Язід III ібн аль-Валід | ||
| • 744 | Ібрахім ібн аль-Валід | ||
| • 744—750 | Марван II ібн Мухамад | ||
| Пераемнасць | |||
| < Праведны халіфат | |||
| Кордаўскі эмірат > | |||
Амеядскі халіфа́т (араб. الخلافة الأموية) або Дама́скі халіфа́т — феадальная дзяржава, якая існавала з 661 па 750 год. Кіруючая дынастыя — Амеяды. Сталіца знаходзілася ў Дамаску. Глава дзяржавы — халіф, у руках якога была сканцэнтравана духоўная і свецкая ўлада, якая перадавалася па спадчыне. Афіцыйная мова — арабская. Валюта — залаты дынар і сярэбраны дырхем[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Амеядскі халіфат працягнуў заваявальную палітыку Праведнага халіфата і заваяваў Паўночную Афрыку, частку Пірэнейскага паўвострава, Сярэднюю Азію, Сінд, Табарыстан і Джурджан[1].
Вярхоўным уласнікам усіх земляў халіфата выступала дзяржава, у распараджэнні якой знаходзіўся зямельны фонд заваяваных, канфіскаваных або тых, што пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы пасля смерці ўладальніка, які не меў прамога спадчынніка. Дзяржава спаганяла з землеўладальнікаў паземны падатак (ушр і харадж)[1].
Для цэнтралізацыі дзяржавы была адноўлена паштовая служба, створана цэнтральная казна і дзяржаўны архіў (дыван аль-хацім). Масавы пераход у іслам заваяваных народаў і працэс канцэнтрацыі ў руках мусульман земляў, якія належалі мясцоваму немусульманскаму насельніцтву, прывялі да рэзкага памяншэння дзяржаўных даходаў. У 700 годзе намесніка Ірака Хаджадж ібн Юсуф (694—714) апублікаваў закон, паводле якога новазвернутыя мусульмане не вызваляліся ад выплаты джызьі, а зямлі, якія перайшлі да мусульман, не вызваляліся ад выплаты хараджа. Гэта палажэнне было адменена халіфам Умарам ібн Абдул-Азізам у 718—719 гадах. Пераемнікі халіфа Умара аднавілі палітыку яго папярэднікаў, што выклікала новую хвалю антыамеядскіх выступленняў. У выніку паўстання пад кіраўніцтвам Абу Мусліма ўлада перайшла да Абасідаў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г СГЭ 1961—1976.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Омейядов халифат / Надирадзе Л. И. // Советская историческая энциклопедия : у 16 т. / под ред. Е. М. Жукова. — М. : Советская энциклопедия, 1961—1976.