Амілапекцін

Амілапекцін (ад грэч. ámylon[1] - «крухмал», стар.-грэч.: πηκτός - зацвярдзелы) — адзін з асноўных поліцукрыдаў крухмалу, які складаецца з разгалінаваных ланцужкоў малекул глюкозы, монацукрыдныя рэшткі звязаныя α (1 → 4) і α (1 → 6) гліказіднымі сувязямі.
Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Малекулярная маса дасягае 1 000 000. З іодам дае чырвона-фіялетавую афарбоўку. Амаль не растваральны ў халоднай вадзе, у гарачай вадзе ўтварае студзяністую частку клейстара.
Знаходжанне ў прыродзе[правіць | правіць зыходнік]
Доля амілапекціну ў бульбяным, кукурузным, рысавым крухмале - 76-81%.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.77