Амірбек Джурабаеў
Нарадзіўся |
13 красавіка 1996[1] (24 гады) |
|||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 99 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Амірбек Джурабаеў (нар. 13 красавіка 1996) — таджыкскі футбаліст, паўабаронца ўзбекскага клуба «Наўбахор» з Намангана.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за моладзевую каманду маскоўскага ЦСКА. У 2014 годзе стаў іграком таджыкскага клуба «Хайр». Разам з «Хайрам» атрымаў срэбраныя медалі чэмпіянату 2014.
23 лютага 2015 пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. У «Шахцёры» гуляў за дубль, за асноўны склад так і не дэбютаваў, хоць трывала з’яўляўся на лаўцы запасных. 14 ліпеня 2015 года кантракт па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4].
У студзені 2016 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але не падышоў гэтаму клубу[5]. У першай палове 2016 года гуляў за «Баркчы», а ў чэрвені перайшоў у стан дзейнага чэмпіёна Таджыкістана — клуб «Істыклол», з якім тройчы выйграў чэмпіёнскі тытул.
У ліпені 2019 года папоўніў склад узбекскага клуба «Наўбахор» з Намангана.
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляецца іграком моладзевай зборнай Таджыкістана. 7 чэрвеня 2014 дэбютаваў за нацыянальную зборную Таджыкістана ў таварыскім матчы супраць Эстоніі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Таджыкістана (3): 2016, 2017, 2018
Срэбраны прызёр чэмпіянату Таджыкістана: 2014
Уладальнік Кубка Таджыкістана (2): 2016, 2018
Уладальнік Суперкубка Таджыкістана (2): 2018, 2019
Зноскі
- ↑ Amirbek Juraboev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Все матчи «Хайра» в этом сезоне
- ↑ Джурабаев и Мартынюк подписали соглашения с "Шахтером"
- ↑ "Шахтер" расстался с Амирбеком Джурабаевым
- ↑ Джурабаев и Мирзаев не подошли "Белшине"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)