ФК ЦСКА Масква
ЦСКА Масква | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | ЗАТ «Прафесійны футбольны клуб ЦСКА» | |||
Мянушкі | Армейцы, Коні, Чырвона-сінія | |||
Заснаваны | 1911 | |||
Горад | ||||
Стадыён |
ВЭБ Арэна, Масква Умяшчальнасць: 30 000 |
|||
Уладальнік | Яўген Гінер[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2021/22 | 5 месца | |||
Сайт | pfc-cska.com (руск.) (англ.) | |||
|
ЦСКА Масква — расійскі футбольны клуб Цэнтральнага спартыўнага клуба арміі. Адзін з найстарэйшых і найболей тытулаваных расійскіх клубаў, які вядзе сваю гісторыю ад каманды ТАЛС (руск.: ОЛЛС), заснаванай у 1911 годзе. Сяміразовы чэмпіён СССР, пяціразовы ўладальнік Кубка СССР, шасціразовы чэмпіён Расіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Расіі і сяміразовы ўладальнік Суперкубка Расіі. Першы расійскі клуб, які выйграў еўрапейскі клубны турнір (Кубак УЕФА 2005).
Ранейшыя назвы[правіць | правіць зыходнік]
- 1911—1923 год — Таварыства аматараў лыжнага спорту (ОЛЛС) (руск.: Общество любителей лыжного спорта (ОЛЛС))
- 1923—1928 год — Вопытна-узорная пляцоўка Усевобуча (ВУПУ, руск.: ОППВ)
- 1941 год — Чырвоная Армія Масква
- 1928—1951 год — Спартыўны клуб Цэнтральнага дома Чырвонай арміі (ЦДКА)
- 1951—1957 год — Спартыўны клуб Цэнтральнага дома Савецкай арміі (ЦДСА)
- 1957—1960 год — Цэнтральны спартыўны клуб Міністэрствы абароны (ЦСК МО)
- з 1960 года — Цэнтральны спартыўны клуб арміі (ЦСКА)
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Нацыянальныя чэмпіянаты[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён СССР (7): 1946, 1947, 1948, 1950, 1951, 1970, 1991 (апошні чэмпіянат)
- Уладальнік Кубка СССР (5): 1945, 1948, 1951, 1955, 1991
- Чэмпіён Расіі (6): 2003, 2005, 2006, 2012/13, 2013/14, 2015/16
- Уладальнік Кубка Расіі (7): 2002, 2005, 2006, 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Суперкубка Расіі (7): 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014, 2018
Еўракубкі[правіць | правіць зыходнік]
Іншыя[правіць | правіць зыходнік]
Рэгіянальныя і раннія спаборніцтвы[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Масквы 1922 (вясна), 1924 (восень), 1933, 1935, 1943
- Другі прызёр чэмпіянату Масквы 1921 (восень), 1922 (восень), 1927 (вясна), 1930
- Трэці прызёр чэмпіянату Масквы 1918 (восень), 1920 (восень)
- Пераможца першынства Масквы сярод першых каманд 1926
- Трэці прызёр першынства Масквы сярод клубаў 1926
- Уладальнік Кубка «КФС-Каламягі» 1922
- Уладальнік Кубка Тасмена 1922
Дасягненні ігракоў[правіць | правіць зыходнік]
- Найлепшыя бамбардзіры сезона:
1938 — Рыгор Фядотаў (19)
1939 — Рыгор Фядотаў (21)
1945 — Усевалад Баброў (24)
1947 — Усевалад Баброў, Валянцін Мікалаеў (14)
1957 — Васіль Бузуноў (16)
1964 — Уладзімір Фядотаў (16)
2002 — Ралан Гусеў, Дзмітрый Кірычэнка (15)
2008 — Вагнер Лаў (20)
2011/12 — Сейду Думбія (28)
2013/14 — Сейду Думбія (28)
- Найлепшыя варатары сезона (Прыз «Варатар года» часопіса «Аганёк»):
1968 — Юрый Пшанічнікаў
1976 — Уладзімір Астапоўскі
2004—2006, 2008—2010, 2012—2014 — Ігар Акінфееў
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Станам на люты 2023 года.
|
|